Перайсці да зместу

Васіль Быкаў

З пляцоўкі Wikiquote
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў у Румыніі, 1944
Васіль Уладзіміравіч Быкаў.
Нараджэнне
19 чэрвеня 1924
Смерць
22 чэрвеня 2003
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
пісьменнік

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 — 22 чэрвеня 2003) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Выказванні Васіля Быкава

[правіць]
  •  

Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна.

  •  

Нафта зараз даражэй крыві, і гэта можна лічыць канцом еўрапейскай гісторыі…

  •  

Кожнаму наканавана прайсці свой шлях да свабоды асобна

  •  

Мне цяжка працаваць там, дзе няма свабоды

  •  

Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут — трава

  •  

Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых

  •  

Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным

  •  

Не дасі адразу адпор — неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца

  •  

Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі

  •  

Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразвітая, адсталая ці слаба развітая – але калі б яна мела незалежнасць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губерню Расіі. Хіба не пра гэта сведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?

  •  

Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем

Выказванні пра СССР

[правіць]
  •  

Дзіўна, як у гэтай дзяржаве, па сутнасьці, нічога не мяняецца. Цячэ час, набліжаецца да завяршэньня ХХ стагодзьдзе, завяршаецца шосты год перабудовы, а звычкі роднага кіраўніцтва, яго ўстойлівы антыдэмакратызм застаюцца без устойлівых зьменаў. Ланцуг д’ябальскіх злачынстваў, паўтараючыся з зайздроснай рэгулярнасьцю, абяцае працягнуцца ў будучае стагодзьдзе. Вугоршчына-56, Новачаркаск-62, Чэхаславаччына-68, Тбілісі, Баку... Цяпер вось Вільня. І зноў — грубая, ваяўнічая сіла супраць народу, кроў і чалавечыя сьмерці...[1]

Зноскі

  1. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. 536 с.: іл.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі