Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі — беларускі культурны, навуковы і палітычны дзеяч.
Цытаты
[правіць]Смаленскіх сьцен масыў патужны |
- — На смаленскіх сьценах
Ідзе Вітаўт па вуліцы |
- — Песьня аб князю Вітаўце
Гісторыя — гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу. І нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць с фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важны, гісторыя наша багата. |
Жывой красы ў прыродзе нашага краю, у людзях многа, хіба толькі тое сумна, што мы яе падмеціць, падгледзець не ўмеем. |
Недарма кажуць: беларус цярплівы - цярпіць-цярпіць, а ўрэшце раптам хапап сякеру і зразу - абухом па ілбе валіць! |
Зь песьняй чалавеку ўсякае гора ў палавіну. |
... паэта павінен быць вучыцелем і прарокам свайго народа, павінен быць суддзёй і цветам душы яго, павінен выяўляць красу свайго народа і краю. |
Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ' было-б, каб і ў нас было. |
Кажны з нас любіць Беларусь і хацеў-бы бачыць яе шчасьлівай. А гэта стасцца тады, як усе беларусы будуць сьведамымі сынамі свайго народу і калі самі беларусы будуць добра гаспадарыць на сваёй зямлі. Дзеля гэтага ня толькі самым трэба любіць Бацькаўшчыну і працаваць для ейнага дабра, але трэба яшчэ навучаць і прыхіляць да гэтага усіх беларусаў, з якімі спатыкаешся, будзіць у іх гэтыя высокія добрыя пачуцьці. |
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, — бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі: |
— Чаму мы гаворым беларускай мовай? |
Ня той працуе, хто, як стаенны жарабец, танцуе, а хто, як ярэмны вол, аднэй натугай можа доўга цягнуць. |
Лепш з ваўкамі ў стадзе, як з людзьмі ў грамадзе, бо людзі чым болей маюць, тым болей жадаюць. |
Цур, пухам зямелька вам, мінуўшыя пакаленьні! |
Нашае няшчасьце ў тым, што край наш не абладае ні годным да будовы каменьнем, ні капальнямі мінэралаў, а з гэтай прычыны адзіным, годным да будовы матэрыялам было дрэва, нашы мастацкія будоўлі былі драўляныя, малатрывалыя. Нашыя пісаныя памятнікі не на камянях высякаліся, але на бяроставых пластках былі крэслены, якія лёгка запаляліся і гнілі. Скажыце, каб у Эгіпце, Індыі, Вавілоне была драўляная культура, то ці ведалі б мы сягоння што-колечы аб ёй? Не. |
Тыя беларусы, што стараюцца гаварыць чужой мовай, унікаючы свае, бываюць або шэльмы-душапрадаўцы, ды перакіньчыкі, або проста людзі цёмныя, якіх апуталі ворагі нашага народу. Першыя не гавораць пабеларуску дзеля свае асабістае карысьці, бо пайшлі у найміты да чужынцаў і працуюць зусім сьведама на шкоду беларускаму народу, каб яго выгубіць. Другія не гавораць праз цемнату сваю, бо паверылі нашым ворагам. што мова нашая «брыдкая», «простая» і за рознымі нашымі зладумцамі ідуць, як авечкі, на бойню. Абавязак кажнага сьведамага беларуса з першымі — ворагамі — змагацца, а другіх — цёмных — усьведамляць, выясьняючы ім праўду і навучаючьг гісторыі нашай ды шырачы беларускае друкаванае слова. |
— Якія абавязкі беларуса да свайго народу і краю? |
Адроджаная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ей будзе найменш чужых слоў, калі кождае паняцьце будзе перакладзена згодна псыхіцы нашай мовы; калі форма слоў і будова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаным нам ад нашых прашчураў. |
Мова гэта аблічча душы народу і гэтае аблічча народнай душы нельга брыдзіць прылепкамі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысьцейшым, тым прыгажэйшым і здаравейшым. |
Наша мова толькі тады здолее разьвівацца, калі патрапіць выявыць сваю выразна зарысаваную індывідуальнасьць, а гэтым самым дакажа рацію свайго існаваньня і калі патрапіць абараніцца ад асымілюючага ўплыву суседніх грамадных народаў: Расійцаў, Палякаў, Украінцаў. Дзеля гэтага трэба памятаць, што кождае чужое слова занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседскай, забівае яе асобны характар, а таму трэба, асабліва пішучы, высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць-бы яны і былі ў мове, а браць такія, якіх няма ў чужынцаў, але істнуюць у здаровай нашай народнай стыхіі. |
Цяперашняе націянальнае адраджэньне нашае пачалося не са старых абсохшых галін, а з каранёў народных. |
Мы Крывічы па крыві, па роду племені, але засяляем землі балотныя і лясістыя, дзеля гэтага, каторыя з нашага племя жылі на дрыгве-балоце, па гэтай азнацы звалі іх Дрыгвічамі, а каторыя жылі ў лясях-дрэвах — зваліся Дрэўлянамі, каторыя жылі на горках — зваліся Гаранамі. Адна галіна Крывічоў, пад кірункам радавых старшын Радзіма і Вяткі, перасялілася з заходу на ўсход, з Ляшскага паграніча ў парэчча Сожа і тут размножылася. Дзеля гэтага і Дрэўляне, і Дрыгвічы, і Гаране, і Радзіміцы, і Вяцічы адно Крыўскае племя, адзін, як даўней казалі, язык. |
Наша мінуўшчына, гэта блуканьнеся па раздарожах і муках, а цяпер ізноў пры крыніцах гаючае і жывучае вады, пры сваім народзе Крывічанскім, і, разам з ім, адбудаваемо вольную Крывію! |
Спасылкі і крыніцы
[правіць]- Цытаты на расійскім сайце
- Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік, 1924 г., прадмова