Грамадзянін Кейн
«Грамадзянін Кейн» (англ.: Citizen Kane) — амерыканскі фільм-біяграфія 1941 года, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў перамагаў у маштабных апытаннях кінапрафесіяналаў як «найлепшы фільм усіх часоў і народаў».
Дзве ўзнагароды і восем намінацый на прэмію «Оскар». Класіка Амерыканскага кінематографа. Вобразны рад фільма з'яўляецца вынікам фантазіі Орсана Уэлса, які выкарыстоўваў новую кінамову.
Цытаты
[правіць]Так, я страціў летась мільён долараў. І я чакаю, што страчу сёлета мільён долараў. І ў наступным годзе я чакаю, што страчу мільён долараў. З такой хуткасцю мне давядзецца зачыніць газету праз… 60 гадоў. |
Калі скончыце набор, прынясіце мне той чарнавік. Я прадчуваю, што ў пэўны момант гэтая папера зробіцца важным дакументам. Як Дэкларацыя Незалежнасці ці мой першы школьны табель. |
Старасць… Гэта адзіны нядуг, містэр Томпсан, ад якога не чакае збаўлення. |
— Людзі падумаюць… |
У гады маёй маладосці было меркаванне, што медсёстры прыгожыя. І тады гэта быў зман, і цяпер. |
У яго ніколі не было ані шэлега. Ведаеце, ён з арыстакрацкай сям’і, дзе бацька варты 10 мільёнаў, а калі ён застрэліўся, выявілася, што гэта былі 10 мільёнаў пазык. |
Хто заняты чалавек? Я? Я — старшыня савета дырэктароў. Чаго-чаго, а часу ў мяне хапае. |
— Дурань ён быў, гэты ваш Тэтчэр. |
— Самы вялікі дыямент у свеце… Я не ведаў, што Чарлі калекцыяніруе дыяменты. |
Яшчэ адна Венера! 25 тысяч долараў — вялікія грошы за бабу без галавы. |
— Як вы ацэньваеце справы ў Еўропе, містэр Кейн? |
У гэтым горадзе пакунак арахіса купіш — пра цябе адразу песню напішуць. |