Давыд Гарадзенскі

З пляцоўкі Wikiquote
Давыд Гарадзенскі
Давыд Гарадзенскі
Давыд Гарадзенскі
Давыд Гарадзенскі на манеце.
Нараджэнне
?
Смерць
1326
Грамадзянства
Вялікае княства Літоўскае
Род дзейнасці
палкаводзец

Давыд Гарадзенскі (? — 1326) — вялікалітоўскі палкаводзец, староста гарадзенскі.

Выказванні Давыда Гарадзенскага[правіць]

  •  

 

Выказванні пра Давыда Гарадзенскага[правіць]

  •  

Такім чынам бадай усё, што мы ведаем пра Давыда з Гарты, дык гэта тое, што гэта быў адчайны ваяка, які быў абсалютна бязлітасным персанажам і нярэдка ішоў у вагонь і ваду разам з некалькімі сотнямі гродзенцаў, якія вельмі нагадвалі свайго правадыра. Ягонымі ворагамі былі мазуры, проста палякі, крыжакі, немцы з Брандэнбургіі, датчане, пакораныя крыжакамі эстонскія плямёны… Як гродзенскага кашталяна яго яўна баяліся і лепш хацелі мець за сябра чым за ворага. Чыя кроў, балцкая ці славянская, цякла ў яго венах, на якой мове, літоўскай ці старабеларускай ён гаварыў, быў ён праваслаўным ці збольшага прытрымліваўся паганскіх абрадаў — усё тое пакрыта таямніцай. Хутчэй за ўсё, што ён, таксама як і ягоныя ваяры, былі адначасова і балтамі і славянамі, і хрысціянамі і паганцамі. Такой у тыя стагоддзі была бадай уся нашая Гродзеншчына. Хрысціянства ўваходзіла ў нашае жыццё марудна, час-почас адступаючы, але пасля адваёўваючы новыя пазіцыі.[1]

  — Іван Машталер

Зноскі

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі