Перайсці да зместу

Джордж Майкл

З пляцоўкі Wikiquote
Джордж Майкл
Нараджэнне
25 чэрвеня 1963
Лондан
Смерць
25 снежня 2016
Оксфардшыр
Джордж Майкл (2006)

Джордж Майкл (25 чэрвеня 1963, Лондан — 25 снежня 2016, Оксфардшыр) — брытанскі спявак.

Выказванні Джорджа Майкла

[правіць]
  •  

У часы Wham! я спаў з жанчынамі даволі часта, але ніколі не адчуваў, што гэта можа перарасці ў сур'ёзныя адносіны, бо ведаў, што ў эмацыйным плане я быў геем. Я не хацеў нешта здзяйсняць з імі, але мяне вабіла. А потым мне стала сорамна, што карыстаўся імі.

з інтэрв'ю (2007)
  •  

Гэта быў жудасна дэпрэсіўны час для мяне. Спатрэбілася каля трох гадоў, каб прыйсці ў сябе, а пасля я страціў яшчэ і маму. Я адчуваў сябе амаль праклятым.

(2008)
  •  

Я пайшоў у прыбіральню, за мной рушыў услед гэты «коп». Я нават не ведаў, што ён паліцэйскі. Стала відавочна, што ён пачаў гуляць у гульню, якая, як я думаю, называецца «я пакажу табе сёе-тое сваё, ты пакажаш сёе-тое сваё, а пасля таго, што ты мне пакажаш, я арыштую цябе».

з інтэрв'ю MTV

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі