Джордж Оруэл

З пляцоўкі Wikiquote

Джордж Оруэл, сапр. Эрык Артур Блэр (25 чэрвеня 1903, в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя — 21 студзеня 1950) — англійскі пісьменнік і публіцыст. Найбольш вядомы як аўтар антыўтапічнага культавага рамана «1984» і аповесці «Ферма».

Джордж Оруэл
Эрык Артур Блэр.
Нараджэнне
25 чэрвеня 1903
в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя
Смерць
21 студзеня 1950
Грамадзянства
Вялікабрытанія
Род дзейнасці
пісьменнік

Думкі[правіць]

Палемічнае эсэ "Зацемкі пра нацыяналізм" (кастрычнік 1945)[правіць]

Жанчыны з думкамі Оруэла
  •  

Той, хто гадуе ў свядомасці нацыяналістычную прыхільнасць ці нянавісць, робіцца няздольным прызнаць пэўныя факты, хоць і ведае, у пэўным сэнсе, што яны сапраўдныя.

Вось некалькі прыкладаў. Ніжэй пералічаны пяць тыпаў нацыяналістаў, і пры кожным дапісаны факт, які гэтаму нацыяналісту немагчыма прызнаць, хоць бы і ў патаемных думках: Брытанскі Торы: Брытанія выйдзе з вайны [Другая сусветная вайна] з паменшанай сілай і прэстыжам; Камуніст: Без дапамогі Брытаніі і Амерыкі, Расія была б пераможана Германіяй; Ірландскі нацыяналіст: Эйрэ можа заставацца незалежнай толькі таму, што яе абараняе Брытанія; Трацкіст: Сталінскі рэжым прыймаецца рускімі [народнымі] масамі; Пацыфіст: Тыя, хто "адкідае" гвалт, могуць рабіць так толькі таму, што іншыя [замест іх] чыняць гвалт на іх карысць.

Усе гэтыя факты вельмі відавочныя, калі не ўмешваць эмоцый, але для пералічаных асоб такія факты таксама і недапушчальныя, і таму [пералічаным асобам] іх сапраўднасць трэба адмаўляць, і будаваць на такім адмаўленні фальшывыя тэорыі.

  •  

Мой пункт адліку — заўсёды небесстароннасьць, адчуваньне несправядлівасьці. Калі я сядаю, каб напісаць кнігу, я не кажу сабе: „Я ствару мастацкі твор“. Я пішу яе таму, што ёсьць нейкая хлусьня, якую я хачу выкрыць; нейкі факт, да якога я хачу прыцягнуць увагу; і мой галоўны клопат — каб мяне пачулі.[1]

  •  

Няшчырасьць — галоўны вораг яснай мовы. Калі ёсьць разыходжаньне паміж сапраўднымі і дэкляраванымі мэтамі, чалавек нібыта інстынктыўна зьвяртаецца да доўгіх словаў і зацёртых выразаў, як каракаціца выпырсквае чарніла.[2]

  •  

У наш час няма такой рэчы, як „заставацца па-за палітыкай“. Усе пытаньні — гэта палітычныя пытаньні, а сама палітыка — гэта маса хлусьні, адгаворак, шаленства, нянавісьці і шызафрэніі. Калі агульная атмасфэра настолькі кепская, дык гэта непазьбежна шкодзіць мове.[3]

  •  

У наш час палітычныя выказваньні і тэксты — гэта ў значнай ступені апраўданьні неапраўдальнага.
Таму палітычнай мове даводзіцца складацца ў асноўным з эўфэмізмаў, недагаворанасьцяў і проста мутнай расплывістасьці. Безабаронныя вёскі бамбяць з паветра, іхных жыхароў выганяюць у лясы і палі, быдла расстрэльваюць з кулямётаў, а хаціны падпальваюць запальнымі кулямі: гэта называецца пацыфікацыя. У мільёнаў сялянаў забіраюць іх гаспадаркі і пасылаюць валачыцца ўздоўж дарог з тым мінімумам рэчаў, якія яны здольныя несьці на сабе: гэта называецца перамяшчэньне насельніцтва ці выпраўленьне межаў. Людзі зьняволеныя гадамі без суду, ім страляюць у патыліцы ці пасылаюць іх паміраць ад цынгі на лесанарыхтоўкі ў Арктыцы: гэта называецца пазбаўленьне ад непажаданых элемэнтаў. Такая фразэалёгія патрэбна, калі нехта хоча назваць рэчы, не выклікаючы пры гэтым іх мэнтальныя карцінкі.[4]

  •  

Калі я служыў у Бірме, то адной часткай свайго розуму я думаў пра Брытанскую каляніяльную імпэрыю як пра непарушную тыранію, якая навечна прыдушыла волю скораных народаў, а другой часткай я думаў, што найвялікшай у сьвеце радасьцю было б засадзіць штых у кішкі нейкаму будыйскаму манаху. Такія пачуцьці — гэта нармальны пабочны прадукт імпэрыялізму.[5]

  •  

Цяжка ўявіць, як мэтады Гандзі можна ўжываць у краіне, дзе апанэнты рэжыму прападаюць сярод ночы і пра іх больш не чуваць. Без свабоднай прэсы і права на сходы немагчыма ня толькі апэляваць да вонкавага сьвету, але і стварыць масавы рух ці нават зрабіць вашыя намеры вядомымі праціўніку.[6]

Зноскі

  1. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
  2. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
  3. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
  4. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
  5. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.
  6. «У наш час няма такой рэчы, як «заставацца па-за палітыкай». 6 цытатаў і 6 парадаў ад Джорджа Орўэла. Беларуская служба «Радыё Свабода» (19 мая 2022). Праверана 19 мая 2022.

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі