Дзмітрый Гордан

З пляцоўкі Wikiquote
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Гордан
Дзьмітры Гордан
Нараджэнне
21 кастрычніка 1967
Кіеў, Украінская ССР, СССР

Дзмітрый Ільліч Гордан (укр. Дмитро Ілліч Гордон; нар. 21 кастрычніка 1967, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі журналіст, тэлевядучы, палітык. Галоўны рэдактар ​​газэты «Бульвар Гордана», заснавальнік інтэрнэт-выдання «Гордан». Дэпутат Кіеўскага гарадскога савета (2014—2016).

Цытаты[правіць]

  •  

І як хутка Савецкага Саюзу не стала: і ніхто нават не заступіўся за Савецкі Саюз! Пуцін нядаўна, адказваючы ў Дзяржаўнай думе на пытаньне Зюганава пра развал Савецкага Саюза сказаў, што, прабачце, Савецкі Саюз разваліла Камуністычная партыя Савецкага Саюза, якая не супрацівілася. Гэта праўда! Ні адзін камуніст не выйшаў на вуліцу, ні адзін супрацоўнік Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ўсёмагутнага і ні адзін супрацоўнік МУС СССР, ні адзін супрацоўнік апарата ўнутраных войскаў — ніхто не выйшаў на вуліцы! Вы ўяўляеце, як надакучыў, абрыд Савецкі Саюз ужо ўсім — ніхто не выйшаў на вуліцы абараняць Савецкі Саюз. Які абсурд цікавы! 18 мільёнаў сяброў Камуністычнай партыі, мільёны супрацоўнікаў КДБ, МУС, унутраныя войскі і гэтак далей. Тайная армія стукачоў: мільёны, дзясяткі мільёнаў людзей, якія стучалі спраўна, барабанілі, што аж дым ішоў. Ніхто не выйшаў. Ніхто не абараняў Савецкі Саюз. І гэтак жа ніхто не выйдзе абараняць Расію, калі яна будзе валіцца. Ніхто! Рабы сцерпяць. Як сцярпелі трыумф, так сцерпяць і развал. Куды павядуць іх: хоць на забой, хоць на будаўніцтва, хоць на разбурэнне — пойдуць з нізка сагнутымі галовамі. Гэта — доля рабоў[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць]