Перайсці да зместу

Дзяніс Уладзіміравіч Дук

З пляцоўкі Wikiquote
Дзяніс Уладзіміравіч Дук
Дзяніс Уладзіміравіч Дук.
Нараджэнне
29 мая 1977
Наваполацк, Віцебскай вобласць, Беларусь

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
гісторык

Дзяніс Уладзіміравіч Дук (нар. 29 мая 1977 г., Наваполацк, Віцебскай вобл.) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.

Выказванні Дзяніса Дука

[правіць]
  •  

Раскопкі на плошчы Свабоды ў Полацку насілі выратавальны характар, бо перад намі стаяла задача ў абмежаваны тэрмін вывучыць культурны пласт у самым цэнтры горада. Гэтая тэрыторыя пачала асвойвацца палачанамі з X стагоддзя і пасля ператварылася ў самы вялікі і квітнеючы гандлёва-рамесны пасад горада. Тыя знаходкі, якія мы сабралі падчас нашых асенніх раскопак, не могуць не радаваць. Па-перше, гэта рэшткі ювелірнай майстэрні XVII стагоддзя. Сабраны вельмі цікавы матэрыял. І, шчыра кажучы, спачатку мы меркавалі, што раскапалі скарб. Візуальна гэта так, але калі правялі хімічны аналіз знаходак, высветлілася, што гэта не золота. Хаця метал сапраўды жоўты, захаваў свой бляск... За многія гады раскопак, і не толькі ў Полацку, я прызнаюся, не мог нават уявіць, каб метал мог так захавацца ў культурным пласце. Тым больш, ён праляжаў там 400 гадоў. Высветлілася, што гэта сплаў на аснове медзі з невялікім дамешкам срэбра. Усяго выканана больш за сем дзесяткаў знаходак. Гэта і гатовыя ювілерныя вырабы, і нарыхтоўкі, і плавільныя ціглі — формы, у якіх плавілі метал. Усё гэта дае падставу сцвярджаць, што мы адкрылі пятую вядомую ў Полацку старажытную майстэрню...[1]Пра археалагічныя раскопкі комплекса будынкаў былога езуіцкага калегіума Полацка.

з інтэрв’ю

Выказванні пра Дзяніса Дука

[правіць]
  •  

 

Зноскі

  1. Вывучэнне культурнай спадчыны ў ПДУ: археалогiя Полоцкий государственный университет

Спасылкі

[правіць]