Зянон Пазняк

З пляцоўкі Wikiquote
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Зянон Пазняк
Зянон Станіслававіч Пазняк.
Нараджэнне
24 красавіка 1944
в. Суботнікі, Іўеўскі раён

Род дзейнасці
палітык, грамадскі дзеяч

Зянон Станіслававіч Пазняк (нар. 24 красавіка 1944) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ.

Выказванні Зянона Пазняка[правіць]

  •  

Мы, беларусы, павінны зразумець, што ў справе нацыянальнага будаўніцтва нам ніхто (абсалютна ніхто) не дапаможа, акрамя нас самых. Будуць прапаноўваць сваё разуменьне дэмакратыі. Але нікога не цікавіць наш нацыянальны лёс.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 12.
  •  

У цяжкіх антыбеларускіх варунках існаваньня беларус беларуса павінен падтрымліваць і адзін аднаму дапамагаць. Асноўным прынцыпам дачыненьняў паміж людзьмі павінна стаць Беларуская Салідарнасьць, падтрымка і спрыяньне адзін аднаму. Шмат якія народы перажывалі цяжкія часы, але разам, зьбярогшы сябе і падтрымліваючы кожнага, перамаглі навалу і пазбавіліся вынішчэньня.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 14.
  •  

У беларусаў ёсьць магчымасьць перамяніць адмоўны ход сваёй гісторыі. Патрэбная толькі воля.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 14.
  •  

Беларуская мова як найважнейшая зьява культуры ёсьць таксама аснова нашай нацыянальнай свабоды і найважнейшы чыньнік эканамічнага разьвіцьця.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 23.
  •  

Народ нельга абзываць. Ад гэтага ён не палепшае, і за абзывальшчыкамі — ня пойдзе. Народ — гэта ўсе мы, усе беларусы.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 111.
  •  

Свабода сама не зьяўляецца. За яе трэба змагацца, а потым — абараняць.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 151.
  •  

Любіць і шанаваць свой народ неабходна, у якім бы стане, у якім бы няшчасьці ён нi апынуўся. Бо толькі з нашага народа можа быць наша будучыня.

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці (Выбраныя артыкулы). — Варшава — Нью-Ёрк — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — С. 186.
  •  

Нацыянальны рух робяць нацыяналісты, а ня людзі, якія сабраліся і кажуць, што зробяць зь Ціханоўскай каралеву Елізавету.[1]

Выказванні пра Зянона Пазняка[правіць]

  •  

Кажуць: ён ірваўся да ўлады. Так. Ён прагнуў улады, але не для сябе — каб потым тварыць і аддаваць. Ён як бы шукаў нейкую вялікую тайну, каб скарыстаць яе для вялікага агульнага дабра.

  — Пётр Садоўскі
Пётра Садоўскі. Мой шыбалет. Аўтабіяграфічныя арабэскі. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008. — С. 280.

Зноскі

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі