Гэй, старэча, безгаловы,
неразумец ты бязглузды,
ты дурны прамовіў вырак, 460 хібна звычай патлумачыў!
Цябе за дурныя дзеі
ды за большыя правіны
ўсё ж не кінулі ў балота,
не разбілі голаў палкай, 465 хаця ты у маладосці
прадаў брата у няволю,
бо хацеў уратавацца,
выкупіцца сам з няволі.
І пазней цябе не знеслі, 470 не закінулі ў балота,
хаця ты у маладосці
маладых тапіў паненак
у марскіх глыбокіх хвалях,
пад вадой у чорнай твані![1] — Вяйнямёйнен ― мудрэц, рунапеўца, заклінальнік і чараўнік.