Курт Шушніг

З пляцоўкі Wikiquote
Jump to navigation Jump to search
Курт Шушніг
GabineteBuresch1932.jpeg
Курт Алаіс Ёзэф Ёхан Эдлер фон Шушніг.
Нараджэнне
14 снежня 1897
Рыва дэль Гарда, Паўдневы Тыроль, Аўстра-Венгрыя
Смерць
18 лістапада 1977
Інсбрук, Аўстрыя
Грамадзянства
Аўстрыя
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч

Курт Алаіс Ёзэф Ёхан Эдлер фон Шушніг (ням.: Kurt Alois Josef Johann Edler von Schuschnigg

) (14 снежня 1897, Рыва дэль Гарда, Паўдневы Тыроль, Аўстра-Венгрыя — 18 лістапада 1977, Інсбрук, Аўстрыя; c 1919 — Курт Шушніг) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Федэральны канцлер Аўстрыі (1934—1938).

Цытатнік[правіць]

  •  

...Перыяд з 12 лютага па 11 сакавіка - гэта «чатырохтыднёвая агонія»... [1]Аб аншлюсе

  •  

...Не супярэчу, бо выбару ўсе роўна няма...[1]На папярэджанне пасла Франца фон Папена перад сустрэчай з Гітлерам у Бергхофе аб прысутнасці на ёй генералаў Кейтэля, Райхенау і Шперле

  •  

...Спадар рэйхсканцлер, уклад Аўстрыі нельга аддзяліць ад агульнай карціны германскай культуры... Мы зробім усе, каб ліквідаваць перашкоды, якія стаяць на шляху ўзаемаразумення, наколькі гэта магчыма...[1]Гітлеру

  •  

...Рыбентроп раіў мне прыняць патрабаванні адразу. Я пярэчыў і спасылаўся на папярэднія дамоўленасці, падпісаныя з фон Папенам перад прыездам у Берхтесхаден. Я даў зразумець Рыбентропу, што не чакаў такіх неабгрунтаваных патрабаванняў...[1]З успамінаў Шушніга з нагоды ультыматуму Аўстрыі

  •  

...Я стаў паддавацца, стаўшы ахвярай уласнай наіўнасці... — З пісьмовых паказанняў Шушніга на Нюрнбергскім працэсе

  •  

...Аўстрыя ў сваіх саступках дайшла да мяжы і што пара спыніцца і сказаць: «Усе! Хопіць!» Аўстрыя ніколі не аддасць добраахвотна сваей незалежнасці... Так будзе, пакуль мы жывыя!..[1]З прамовы ў бундэстагу Аўстрыі 24 лютага 1938 года

  •  

...Я адчуваў, што наступіў момант прыняць дакладнае рашэнне. Адказнасць перад краінай абавязвала не чакаць, калі табе праз некалькі тыдняў заткнуць рот... Стаўкі ў гульні настолькі павялічыліся, што патрабавалася прыкласці максімум намаганняў...[1]З успамінаў Шушніга

  •  

...Прэзідэнт Міклас быў непахісны. Ён не хацеў прызначаць нацыста на пасаду аўстрыйскага канцлера. Калі я стаў настойваць на прызначэнні на гэтую пасаду Зейс-Інкварта, ён зноў усклікнуў: «Вы ўсе здрадзілі мне! Усе!» Але я не бачыў, каго можна было б прызначыць, акрамя Зейс-Інкварта. Мне заставалася толькі паверыць усім тым абяцанням, якія ён мне даў, паверыць яму як сапраўднаму хрысціяніну і сумленнаму чалавеку...[1]

  •  

Я развітваюся з народам Аўстрыі і ад усяго сэрца прашу: «Божа, абарані Аўстрыю!»[1]Пры перадачы ўлады Зейс-Інкварту

  •  

Сёння днём, у дзве гадзіны, трывога! Амерыканцы! Амерыканцы занялі гасцініцу! Мы свабодныя![1]4 мая 1945 года, калі амерыканцы вызвалілі канцлагер, дзе да гэтага дня ўтрымліваўся Шушніг з сям'ёй

Заўвагі[правіць]