Кіт Чэстэртан
Гільберт Кіт Чэстэртан (1874—1936) — брытанскі пісьменнік.
Цытаты
[правіць]Зараз прынята пасмейвацца з таго, што войны паміж тагачаснымі [сярэднявечнымі італьянскімі] гарадамі-рэспублікамі не так успыхвалі, як вечна цепліліся. Скажам толькі, што, каб нават адна з іх цягнулася сотню гадоў, то і так, пэўна, не загінула б столькі людзей, колькі мы забіваем за год на нашай сучаснай навуковай вайне паміж сучаснымі прамысловымі імперыямі. Пэўна ж, грамадзяне сярэднявечных рэспублік адстала паміралі за тое, што любілі: за дамы, дзе жылі, за святыні, якія шанавалі, за добра знаёмых прадстаўнікоў і правіцеляў. Яны не маглі прагрэсіўна паміраць за апошнія чуткі аб далёкіх калоніях, перададзеныя безіменнымі журналістамі. Калі ж на аснове ўласнага досведу вы выснуеце, што войны паралізавалі цывілізацыю, то прызнайце хоць тое, што ваяўнічыя гарады далі нам <...> Дантэ... Мікеланджэла... Арыёста і Тыцыяна... Леанарда і Калумба <...> Калі мясцовы патрыятызм — варты жалю перажытак Цёмных вякоў, то чаму ж тры чвэрці вялікіх людзей выйшлі з тых гарадоў і біліся ў тых сутычках? Яшчэ пабачым, што выйдзе з нашых сталіц, але з таго часу, як яны разрасліся, пра вялікіх людзей не чутно... |
- — Чэстэртан. Святы Францыск.