Ланкаватара
Ланкаватара Сутра – збор прамоваў Буды Шак’ямуні.
Цытатнік
[правіць]24. Буды не навучаюць Дхармы залежнай ад літараў. Кожны, хто навучае дактрыны залежнай ад літараў і словаў, зьяўляецца толькі балбатунам, бо Праўда ёсьць паза літарамі, словамі і кнігамі. |
25. Людзі на гэтым сьвеце ў сваім мысьленьні ўзалежненыя ад адной з двух рэчаў: ад ідэі існаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў рэалізьме, альбо ад ідэі нейснаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў нігілізьме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленьне там, дзе яго няма. |
26. Нямудрыя і неасьветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэяў; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасьцю прадметаў і ўпадаюць у паняцьці душы-эга і ўсяго, што да яе прыналежыць; чыняць адрозьненьні паміж зьявамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведаньня і грамадзіцца карма народжаная з хцівасьці, гневу і глупства (...) праз што становяцца няздольныя да вызваленьня з кола народзінаў і сьмерці. |
27. Сістэма розуму, якая ёсьць найболей характарыстычным знаменьнем асабовасьці, нараджаецца зь няведаньня, адрозьненьня, прагненьня і дзейнасьці, а яе актыўнасьць упраўляецца ў рух успрыманьнем, чапляньнем і працэсам прывязваньня да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя. |
28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (...) здольнасьць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (...) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозьненьню, дастаўляе нечага, што ёсьць значна вышэйшае - асабістага ўрэчаісьненьня праз атаясамленьне. |
29. У гэтым сьвеце і ў іншых сьветах я вядомы пад незьлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаваньне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэньня і вагі словаў, якіх ужываюць; ня маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаісьненьня Праўды, чапляюцца да словаў са сваіх кананічных кнігаў альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і ня бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсьць толькі адным з мноства імёнаў Татхагаты. |
30. Воля жыцьця зьяўляецца маткай, няведаньне бацькам. Устанаўленьне назваў і формаў памнажае хцівасьць і так гэта розум трывае, узаемна абумоўліваючы і будучы абумоўленым. |
31. Любая дваістасьць зьяўляецца памылковым выабражэньнем. |
32. Усе рэчы на гэтым сьвеце ёсьць нібы сон альбо цудоўна высьветленая выява. Не разумеюць таго ані філосафы, ані людзі пагружаныя ў няведаньні; аднак тыя, што разглядаюць усе рэчы ў такі ўласна спосаб, бачаць іх правільна. |
33. Зь дзеяньняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозьненьне, прывязаньне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго сьвятла. |
34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсьць нерэчаіснае і аблуднае, зьяўляюцца фальшывыя выабражэньні і памылковае разумаваньне, а пасьля іх наступае дзейнасьць і грамадзіцца энэргія іх навыку, плямячы паверхню Ўніверсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозьніваючы розум не зьяўляецца сьвядомы таго, што праз свае адрозьненьне і прывязаньні абумоўлевае ён цэлае цела (...) будуючы сьвет прадстаўленьняў з актыўнасьці свайго выабражэньня. |
*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".