Лацінскія прыказкі

З пляцоўкі Wikiquote
Перайсці да: рух, знайсці

Лацінскія прыказкі.

A[правіць]

  • Aut vincere, aut mori
    • Альбо перамагчы, альбо памерці.

B[правіць]

  • Bonorum vita vacua est metu
    • Літаральна: Жыццё сумленных людзей свабоднае ад страху.
    • Беларускае выслоўе: Не рабі ліхога і не бойся нічога.

С[правіць]

  • Cujus est potentia, ejus est actum
    • Літаральна: Чыя сіла, таго і дзеянне.
    • Беларускае выслоўе: Чыя сіла, таго і права.
  • Cujus regio, ejus lingua
    • Літаральна: Чыя краіна, таго і мова.
    • Беларускае выслоўе: Сярод варон жыўшы – варонай і каркай.

D[правіць]

  • Diem vesper commendat
    • Літаральна: Вечар вызначае дзень.
    • Беларускае выслоўе: Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы.

E[правіць]

  • Electa una via non datur recursus ad alteram
    • Літаральна: Абраўшы адну дарогу, не збочвай на іншую.
    • Беларускае выслоўе: Выпусціў з рук, то й бяжы за ветрам.

F[правіць]

  • Fames artium magistra
    • Літаральна: Голад – настаўнік рамёстваў.
    • Беларускае выслоўе: Голад у свет гоніць.

G[правіць]

  • Gratia parit gratiam
    • Літаральна: Удзячнась спараджае ўдзячнасць.
    • Беларускае выслоўе: Як вы нам, так і мы вам.

H[правіць]

  • Homo proponit, sed Deus disponit
    • Літаральна: Чалавек мяркуе, а Бог вызначае.
    • Беларускае выслоўе: Не так сталася, як гадалася.

I[правіць]

  • Ingenio pollet, qui vim natura negavit
    • Літаральна: Розумам бярэ той, каму прырода адмовіла ў сіле.
    • Беларускае выслоўе: Нораў бычачы, а розум цялячы.

L[правіць]

  • Laterem lavare
    • Літаральна: Мыць цэглу (т.б. дарма працаваць)

M[правіць]

  • Minutula pluvia imbrem parit
    • Літаральна: З малой хмаркі вялікі дождж.
    • Беларускае выслоўе: Малы жук, ды вялікі гук.

N[правіць]

  • Novus rex, nova lex
    • Літаральна: Новы кароль – новы закон.
    • Беларускае выслоўе: За новым каралём – дагары камлём.

O[правіць]

  • Omnes homines aequales sunt
    • Літаральна: Усе людзі – аднолькавыя.
    • Беларускае выслоўе: Адзін — васямнаццаць, а другі — без двух дваццаць.

P[правіць]

  • Pulchre sedens melius agens
    • Літаральна: Добра абдумаеш, лепей зробіш.

Q[правіць]

  • Quod non videt oculus, cor non dolet
    • Літаральна: Чаго не бачыць вока, аб тым сэрца не смуткуе.
    • Беларускае выслоўе: Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць.

R[правіць]

  • Redix saepe mala producit pessima mala
    • Літаральна: Ад дрэннага караня часта бываюць вельмі дрэнныя яблыкі.

S[правіць]

  • Serva me, servabo te
    • Літаральна: Выручы мяне, выручу цябе.
    • Беларускае выслоўе: Хвалі мяне, а я — цябе.

Крыніцы[правіць]