Перайсці да зместу

Магдалена Радзівіл

З пляцоўкі Wikiquote
Магдалена Радзівіл
Партрэт Марыі Магдалены Радзівіл.
Нараджэнне
8 ліпеня 1861
Варшава, Расійская імперыя
Смерць
6 студзеня 1945
Фрыбур, Швейцарыя

Марыя Магдалена Радзівіл (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Цытаты

[правіць]
  •  

Лічу сябе беларускай, паходжання літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу.[1]

Выказванні пра Магдалену Радзівіл

[правіць]
  •  

Магдалена Красінская не вызначалася прыгажосцю. Мела доўгі нос і была, як кажуць, паўвекавухай… Казалі, што пашлюбілася з Радзівілам не з кахання, а назло нейкай варшаўскай паўарыстакратцы, якая яго захапала для сваёй дачкі. Гэтыя варшаўскія інтрыгі неўзабаве асабліва адбіліся на лёсах “польскай” кар’еры Мікалая Радзівіла… Магдалена так узяла да сэрца афронт, выказаны мужу, што з зацятай полькі стала зацятай беларускай…[2].

  Міхал Паўлікоўскі
  •  

Праз колькі хвілін я стаяла перад невялічкай сухенькай бабулькай. Праз чорную маркізетавую блузку без якога б ні было станіка, прасвечваў касцісты гарсэт. Нядбайна зачасаныя валасы шэрымі ад сівізны касмыкамі рассыпаліся ў розныя бакі. Доўгі з гарбінкай нос і вочы… Шэравадзяністыя вочы дапытліва ўпіліся ў мяне[3].

  Паўліна Мядзёлка
  •  

Магдалена Радзівіл была сярэдняга ўзросту. Яе фігура была поўная павагі і нават маестату. Нават у старасьці захавала вялікую прыгажосьць, з клясічным прафілям, шэрымі вачамі і белымі валасамі. Яна любіла падарожнічаць і чытаць, але найлепш ей падабалася вязаньне каронак, у чым выказвала нямала мастацкага таленту[4].

  Гай Пікарда
  •  

У гісторыі Беларусі не было і наўрад ці будзе другі чалавек, які б паклаў на алтар асветніцтва столькі ўласных сродкаў, колькі ахвяравала іх Магдалена Радзівіл. Пералічыць іх немагчыма: любая лічба будзе недакаладнай... Імя яе павінна быць упісана залатымі літарамі ў гісторыю нашай краіны[5].

  — Віктар Хурсік. “Белы лебядзь у промнях славы"

Зноскі

Спасылкі

[правіць]