Перайсці да зместу

Мікалай Радзівіл Руды

З пляцоўкі Wikiquote
Мікалай Радзівіл Руды
Партрэт Мікалая Радзівіла Рудага.
Нараджэнне
1512
Кіеў, Кіеўскае ваяводства, Вялікае княства Літоўскае
Смерць
27 красавіка 1584
Вільня, Віленскае ваяводства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Грамадзянства
Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Род дзейнасці
дыпламат, палітык, вайсковец

Мікалай Радзівіл Руды (1512 — 1584) — вайсковы, палітычны, рэлігійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер і гетман літоўскі, князь Святой Рымскай Імперыі (1574).

Пра Мікалая Радзівіла Рудага

[правіць]

З Радзівіліяды

[правіць]
  •  

Я апяваю цябе, Радзівіл, твае слаўныя дзеі,
Вартыя памяці, ім піерыйскі вянок ускладаю.
Чутка пра гэткі твой подзвіг прайшла праз Еўропу, да самых
Нават далёкіх краін, о Трырожаце, аднак пачынаю
Я аздабляць сваім словам імя тваё, Старча вялікі,
Марса твайго, а таксама тваю неўміручую славу.
О, Каліопа з Эратай, да нас павярніцеся тварам,
Слаўце шматгучна цяпер ваяводы літоўскага подзвіг,
Ззяе ён славай да неба: герой той і ў міры, і з Марсам
Дбаў пра айчыну сваю; прыгадайце яшчэ навальніцу,
Што праз шматводдзе Улы, па Іванавых землях ляцела.
Мудрасць задумаў яго захіліла заслугі лівонцаў:
Можна лічыць, што ён сам зваяваў усю Скіфію цалкам.
Слаўце ж героя, Багіні, а вы, грамадзяне

  — Ян Радван
  •  

Дух таямнічы людскі! Перамога твая на нябёсах
Марсу спрыянне дала, ды ўсё роўна ты прагнеш спакою!
Смела наперад ідзі з міраноснай галінкаю лаўра!
Цяжка цяпер прыгадаць, палічыць немагчыма дакладна
Подзвігі Марса твайго, Радзівіл: зруйнаваў ты дашчэнту
Крэпасцяў шмат, ды аднак ты вярнуў для Літоўскай дзяржавы
Гомель! Прывёў у палон закаваных у путы вяльможаў.

  — Ян Радван
  •  

Гэтым юнацкім жыццём апякуецца Вечная Слава.
Помнячы добра пра вас, о героі, вялікія справы
Хоча ўчыніць Радзівіл — і жыве, не марнуючы часу.
Сэрца гартуе сваё для суровых і цяжкіх турботаў,
Сам патрабуе каня, сам нацягвае марсавы стрэлы.
Вось аднагодкаў сваіх да ваеннай гульні прыцягнуўшы,
Вершнікам смелым нясецца — наперад, назад, развароты…

  — Ян Радван

Спасылкі

[правіць]