Дзед Астап крычаў: — Ратуйце хутчэй!
Маці кінулуся да лямпы, усё не магла ніяк патрапіць на яе, каб запаліць хутчэй. А дзед усё крычаў: — Хутчэй, хутчэй! Ой, дапамажыце! — Што з табой, дзеду? — кінуўся да яго Міколка. — Ой, гіну! Звяруга нейкая ў бараду ўбілася, стрыжэ яе, як нажніцамі...
Міколку круціць віхор ды прыгаворвае: — Гэта табе за лягушкі! А гэта за пушкі! А гэта з макам! А не вычварай над дзедам! А не рабі над старым надругі! А не здзекуйся над старым мікалаеўскім артылерыстам!