Перайсці да зместу

Мікіта Зносак

З пляцоўкі Wikiquote

Мікіта Зносак — галоўны герой твора «Тутэйшыя» Янкі Купалы ўзростам ад 25 да 28 гадоў, калежскі рэгістратар, жыхар Мінска.

Выказванні Мікіты Зноска

[правіць]
  •  

Хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі.

Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 158.
  •  

Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладзтва і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля».

Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 158.
  •  

Мітынг, мусье профэсар, меджду протчым, гэта нешта такое, што выдумалі ангельцы для тых, якія нічога не хочуць рабіць, а толькі ходзяць і варон страляюць. Мітынг, меджду протчым, гэта тое самае, што пераліванне з пустога ў парожняе. Мітынг — гэта тое з вушамі таварыства, дзе араторыць буду я, а слухаць будуць яны, і крычаць будуць: віват, рэгістратар Зносілов! — калі іх па шэрсці пагладжу, і — далоў, рэгістратар Зносілов! — калі пагладжу іх проці шэрсці, меджду протчым.

Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 159.
  •  

Меджду протчым, не забывайце, пане беларус, што я найздальнейшы вучань акадэмікаў Скрынчанкі і Саланевіча. Апрача таго, нас бацька Пурышкевіч, быўшы ў Менску тут, замеціў і, ад’язджаючы, на гэтую місію багаславіў.

Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 159—160.
  •  

Выбачайце, я не таварыш, а, меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба вядома — буржуазія нічым не жэртвуе.

Гайдалёнак Таццяна. Вяртанне: П’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Тэма, герой, жанр // Роднае слова. — 1998. — № 10 (130). — С. 67.
  •  

Эх каб я быў, меджду протчым, царом, завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі, ад Смаленска да Бэрліна адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе прыпяваючы[1].

Выказванні пра Мікіту Зноска

[правіць]
  •  

Мае паночкі, мае галубочкі!.. Хаця не змікіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце!

  — Гануля, маці Мікіты
Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 156.
  •  

Усё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, — не давучыўся, і выйшла з яго ні богу свечка, ні чорту качарга.

  — Гануля, маці Мікіты
Васючэнка П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучас. прачытання. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 159.
  •  

Мікіта Зносак — не злачынец, не здрайца, не рэнегат, не антыгерой, якім яго спрабуе выставіць Янка Здольнік. Ён — тутэйшы недавук, якога адукоўвалі тутэйшыя самаробныя настаўнікі, Пурышкевіч ды Саланевіч, гер Спічыні, Усходні ды Заходні вучоныя, дый сам Янка Здольнік руку прыклаў да адукацыі гэтага героя.

  — літаратуразнавец Пятро Васючэнка
Васючэнка Пятро. Формулы літаратуры // Роднае слова. — 2009. — № 2 (254). — С. 82.
  •  

Бяда Мікіты ў тым, што на пачатку жыццёвага шляху яму не трапіўся сапраўдны настаўнік. Менавіта такіх людзей не хапала на Беларусі.

  — Таццяна Гайдалёнак
Гайдалёнак Таццяна. Вяртанне: П’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Тэма, герой, жанр // Роднае слова. — 1998. — № 10 (130). — С. 67.
  •  

Лепей быць добрым пастухом, чымся недапечаным рэгістратарам ці аратарам.

  — Янка Здольнік
Гайдалёнак Таццяна. Вяртанне: П’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Тэма, герой, жанр // Роднае слова. — 1998. — № 10 (130). — С. 67.
  •  

Мікіта Зносак — „тутэйшы“, і ў кожным беларусе жыве свой Зносак[2].

  — Віктар Гудзіновіч

Зноскі

  1. Міхась Скобла. Мікалай Пінігін: "Састарэлыя дэкарацыі ў "Тутэйшых" — гэта хлусьня". Радыё Свабода (5 снежня 2001). Праверана 19 лістапада 2024.
  2. Як у савецкім застоі магілёўскі тэатар паставіў забароненых «Тутэйшых». Радыё Свабода (29 чэрвеня 2019). Праверана 18 лістапада 2024.

Спасылкі

[правіць]