Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі
Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі | |
[[Файл:]] | |
Нараджэнне | |
4 сакавіка 1927 | |
Міхаіл (Міхал, Міхась) Фёдаравіч Дубянецкі (4 сакавіка 1927, в. Востраў, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 верасня 1990, Мінск) — беларускі кнігавыдавец, пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Брат філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага. Бацька паэтэсы Галіны Дубянецкай і філосафа, тэолага Ірыны Дубянецкай.
Цытаты
[правіць]...шмат хто імкнецца карміць нас думкаю пра нашую быццам усебаковую блізкасць да „вялікага ўсходняга брата“ і ледзь не кроўную роднасць з ім. Мы не хочам гэтай блізкасці! Марныя іх намаганні „адарваць“ нас ад балтаў і готаў. Няхай скажуць нам дзякуй, што мы ім далі святло навукі, аддавалі на працягу стагоддзяў сваіх Дастаеўскіх, Глінкаў, Някрасавых, Твардоўскіх, Гагарыных, Церашковых. Што мы іх навучылі і кнігі пісаць, і кнігі друкаваць, і палацы і храмы будаваць, і законы пісаць...[1]. |
Пушкін (...) — таленавіты афрыканец, які дакучліва, дзе трэба і не трэба, дэманструючы сваю „рускасць“, сапраўды высока ўзнёс і рускую паэзію, і рускае слова, і рускую мову. Але ж не забывайма, што адначасна паказаў сябе і махровым манархістам, і перакананым апалагетам крывавага расійскага каланіялізму, і зацятым ворагам нацыянальна-вызваленчых рухаў і антыфеадальных рэвалюцый[1]. |
Пачаліся б угаворы, пагрозы. Пісьменнікаў цягалі б і ў адны органы (партыйныя) і ў другія (кадэбэ). Вось тады нарадзілася б нешта накшталт польскай „Салідарнасці“. Улады „прынялі б“ пісьменніцкі ўльтыматум і некаторы час друкавалі б праўдзівыя творы. Хоць гэты час быў бы нядоўгі, але ён пакінуў бы след ачышчальнай і жыццесцвярджальнай навальніцы. Аднак, ведаючы „расстаноўку сіл“ у Саюзе пісьменнікаў (...) можна сказаць смела (...) пабаяцца... Але зусім крыўднае і непрыемнае насоўваецца падазрэнне, што нават калі б маўклівы і ў выніку пераможны пратэст адбыўся, шуфляды аказаліся б... пустыя! Не было б чаго друкаваць![1] — Пра мару, каб беларускія пісьменнікі ў знак пратэсту супраць цэнзуры перасталі публікавацца |
Новы праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Беларускі Філарэт песціць ужо надзею ўзначаліць і каталіцкую царкву на Беларусі. Так і сказаў ён: „Пошто они требуют своего епископа? Я могу быть и им епископом...“ Да гэтага дапусціць нельга. Гэтая задума, ведаючы Філарэта, вельмі далёкая ад прагрэсіўнай ідэі экуменізацыі. Гэта шлях да знішчэння каталіцтва на Беларусі, гэта дапамога ўрада ў спыненні ўплыву Ватыкана на Беларусь[1]. |
Я так доўга імкнуўся да гэтага чалавека, а сустрэўшыся з ім — расчараваўся. (...) Айцец Уладзіслаў проста бравіраваў сваёй антыпольскасцю. (...) ён сцвярджае, апалячаныя прэлаты, дэканы і ксяндзы літаральна пераследуюць кс. Чарняўскага якраз за беларускасць. Добра, што ён за беларусізацыю каталіцтва на Беларусі. (...) Якраз гэтым шляхам і трэба ісці... Але ж не раздзімаць варожасці да ўсяго польскага![1] — пра сустрэчу з Уладзіславам Чарняўскім |
Наўрад ці можна паказаць хоць аднаго безумоўнага „чыстакроўку“-нацыянала ці чыстакроўнага бальшавіка. І ў тых, і ў тых трапляюцца ўчынкі, спрэчныя з іх характарам. І будзе зусім правільным, калі мы навучымся дараваць патрыётам іх выпадковы бальшавізм (яны самі яго адпакутуюць) і дзякаваць бальшавікам за іх свядомыя ці выпадковыя паслугі нацыянальнай справе[1]. |
Вось якія ў нас справы з нашым фальклорам! Ён — у канцлагеры! Асабліва паўднёва-заходні, які зусім не падобны на літаратурную беларускую мову. Быццам бы час ад часу ездзяць туды „навукоўцы“, запісваюць. Цяпер мы высветлілі, што ўсе мелі каманду „абеларушваць“ запісы і расшыфроўкі для публікацыі. У публікацыях ужо зусім не пазнаеш арыгінальнага фальклору![1]. |
Літоўскія пісьменнікі і выдаўцы здабытае мной у такой зацятай барацьбе называюць беларускім рэнесансам, эфектам Дубянецкага. (...) украінцы нядаўна яшчэ праводзілі аналагічную паралель. (...) адзін з іх горача і з зайздрасцю сказаў: «Дык у вас жа не ўкраінскае выдавецтва, а „Новый мир“ перыяду Твардоўскага, вам лягчэй![1] |