Перайсці да зместу

Новы Запавет

З пляцоўкі Wikiquote
«Новы Запавет».

«Новы Запавет» ― збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.

Цытаты

[правіць]
  •  

Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.

«Кніга прарока Ераміі» 31:31-33
  •  

А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце з яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.

«Паводле Матфея Святое Дабравесце »26:26-29
  •  

Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». Гэтак сама і чару пасля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».

«Першы ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла» 11:23-25
  •  

Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыццё.

«Другі ліст да Карынфянаў Святога Апостала Паўла» 3:6

Зноскі

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі