Перайсці да зместу

Павел Адамовіч

З пляцоўкі Wikiquote
Павел Адамовіч
Павел Адамовіч
Павел Адамовіч
Павел Адамовіч 4 лістапада 2014 года.
Нараджэнне
2 лістапада 1965
Гданьск
Смерць
14 студзеня 2019
Гданьск
Грамадзянства
Польшча
Род дзейнасці
мэр

Павел Богдан Адамовіч (польск.: Paweł Bogdan Adamowicz, 2 лістапада 1965, Гданьск — 14 студзеня 2019, там жа) — мэр горада Гданьск (Польшча).

Выказванні Паўла Адамовіча

[правіць]
  •  

 

Выказванні пра Паўла Адамовіча

[правіць]
  •  

Мы пазнаёміліся, дзякуючы ліцэю. У свой час мы атрымалі запрашэнне прыехаць у Гданьск. Гэта было гадоў 20 таму. Першы раз нас запрасіла мясцовая суполка беларусаў, якую ўзначальвае спадарыня Лена Глагоўская. Тады мы не пазнаёміліся са спадаром Паўлам. Але ведалі, што ён дапамагаў гэтаму візіту. А потым, калі хмары сышліся над нашым лёсам, ліцэй быў афіцыйна ліквідаваны, з Гданьска прыйшла прапанова падчас летніх вакацый, калі вызваляюцца аўдыторыі, наведваць Гданьск кожнае лета цягам месяца. Гэта ўсё было па запрашэнні прэзідэнта Гданьска і пры фінансавай падтрымцы мэрыі. Прыходзіў да нас Павел Адамовіч час ад часу, гутарыў з ліцэістамі, нас запрашаў у мэрыю. Такім чынам мы і пазнаёміліся. Калі быў юбілей ліцэя, па-мойму 20-годдзе, прыехаў ён са сваім намеснікам Мацеем Лісіцкім да нас у Менск. Для нас гэта было вельмі і вельмі прыемна. Гэта быў гонар для нас мець такую падтрымку, такіх прыхільнікаў, сімпатыкаў.[1]У вянок памяці Паўла Адамовіча.

  — заснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас

Зноскі

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі