Павел Канстанцінавіч Севярынец
Па́вел Канстанці́навіч Севяры́нец (30 снежня 1976, Орша) — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Палітвязень Беларусі, вязень сумлення.
Цытаты[правіць]
Гамафобныя выказванні[правіць]
З'яўленне гей-сцягоў, гей-парадаў і іншых гей-правакацый на мерапрыемствах з бел-чырвона-белай сымболікай, на дэманстрацыях супраць рэжыму і урачыстых сходах зневажае ўвесь нацыянальны рух, дае выключныя аргументы БТ і зводзіць сутнасць паняцця «правы чалавека» да правоў на рэкламу разбэшчанасці і зла[1]. |
Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей. Сам факт іх існавання ёсць вынікам сапсаванасці і грэшнасці свету. Пры выглядзе мужчын, якія не здольныя кахаць жанчын, у мяне ўзнікае толькі прыкрае пачуццё жалю – як пры выглядзе аднаногіх, сляпых або шызафрэнікаў[1]. |
Я разумею, чаму Радыё Свабода гэтым займаецца. Таму што яно піярыць феміністак, трансвестытаў, гомасексуалістаў і гэтак далей. І лічыць, што гэта норма. Я не лічу, што гэта норма. У Бібліі ўжо напісана, што гэта не норма. |
Пасля выстаўкі камінг-аўтаў у офісе ПЭНа і мерапрыемстваў, звязаных з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі я прынцыпова некалькі гадоў не плачу ўнёскі. Я хрысціянін і не бачу для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, такія рэчы[3]. |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Павал Севярынец. Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага. № 12 (274), 29 сакавіка 2002 г.
- ↑ Павел Севярынец: Вельмі шкада людзей, якія хварэюць на гомасексуалізм, займаюцца фемінізмам // Радыё Свабода. 6 чэрвеня 2016
- ↑ Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе