Перайсці да зместу

Павел Рыгоравіч Шарамет

З пляцоўкі Wikiquote
Павел Рыгоравіч Шарамет
Нараджэнне
28 лістапада 1971
Мінск
Смерць
20 ліпеня 2016
Кіеў

Павел Рыгоравіч Шарамет (28 лістапада 1971, Мінск — 20 ліпеня 2016, Кіеў) — беларускі журналіст.

Выказванні Паўла Шарамета

[правіць]
  •  

17 гадоў, якія Лукашенка кіруе Беларуссю, — гэта час страчаных магчымасцяў. Гэта скрадзеныя ў нас 17 гадоў.[1]

інтэрв’ю «Белсат» (2011)
  •  

Я марыў, што Беларусь будзе свабоднай еўрапейскай дзяржавай. Я хацеў працаваць на тэлебачанні і рабіць штотыднёвую праграму. Я думаў, што з цягам часу ў мяне будзе вялікая хата дзе-небудзь у раёне Раўбічаў або на Мінскім моры, вялікая сям’я, верныя сябры, цікавая праца. Я сабе і ўявіць не мог у 20 гадоў, што стану беларускім партызанам і бясконца буду трымаць кругавую абарону.[1]

«Беларускі партызан» (2011)
  •  

Я лічу Аляксандра Лукашэнку асабістым ворагам, але шчыра прызнаюся, што часта стрымліваю сябе, каб не пісаць усю праўду аб некаторых лідэрах апазіцыі дзеля перамогі добрай справы. Хоць наша празмернае цярпенне ў адносінах да запісных апазіцыянераў разбэсціла іх і пахавала мару на хуткае вызваленне ад тыраніі.[1]

«Беларускі партызан» (2012)
  •  

Калі мяне запрасілі весці гэтую праграму, я спытаў толькі адно: ёсць абмежаванні па тэмах — гасцям, цэнзура? «Не. Рабі што хочаш». Так яно і аказалася. Тым не менш ілюзій у мяне няма — кожную праграму я раблю як апошнюю.[1]

інтэрв’ю «Независимой Газете» (студзень 2014)
  •  

Я лічу анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны — крывавай авантурай, фатальнай памылкай расійскай палітыкі, якая прывядзе краіну да катастрофы, калі не спыніцца прама цяпер. Нам пастаянна даводзяць, што, захапіўшы Крым і падтрымліваючы баевікоў на Данбасе, мы тым самым стрымліваем НАТА і не даем ім будаваць новыя ваенныя базы. Па іроніі лёсу, менавіта з-за агрэсіўных дзеянняў Расіі гэтыя новыя базы НАТА цяпер і пабудуюць.[1]

«Facebook» (ліпень 2014)
  •  

Беларусь — гэта мая радзіма, і калі я прыязджаю ў Мінск, я адчуваю, што гэта мой родны горад. Кожная вуліца знаёмая, зусім іншае адчуванне... Нягледзячы на гэты «савок», я адчуваю сябе ў Мінску камфортна. Расія — краіна, якая мяне прытуліла пасля таго, як у мяне пачаліся праблемы з Лукашэнкам. Украіна — краіна, якая стала мне блізкая за апошнія 4—5 гадоў.[1]

інтэрв’ю «112» (лістапад 2014)
  •  

Ніякіх рэсурсаў для змены ўлады дэмакратычным шляхам у Беларусі ўжо няма. Рэвалюцыя ў цяперашнім стане таксама немагчымая пад палітычнымі лозунгамі. Але гэта не значыць, што наогул нічога адбыцца не можа, таму што крызіс ўзрастае. І тыя высокія сацыяльныя стандарты, да якіх Лукашэнка прывучыў беларусаў, ён падтрымліваць не можа.[1]

інтэрв’ю «Открытой России» (кастрычнік 2015)
  •  

Беларусы, якія ваююць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, яны разглядаюць Беларусь як сваю радзіму, як сваю дзяржаву, якую яны будуць абараняць. Яны не любяць Лукашэнку, але не збіраюцца супраць яго ваяваць. Але беларусы, якія ваююць на баку сепаратыстаў, не лічаць Беларусь самадастатковым дзяржавай. Яны ваююць за «рускі свет», за імперыю, за Пуціна, а Беларусь — выпадковая краіна, яны хочуць жыць у вялікай імперыі.[1]

інтэрв’ю «17 каналу» (студзень 2016)
  •  

Я, можа быць, неаб’ектыўны, я настолькі закасцянеў ў сваёй ацэнцы Лукашэнкі, што я лічу: яго боязь згубіць уладу настолькі высокая, што нават дзесяць апазіцыянераў ён у парламент не ўвядзе.[1]

інтэрв’ю «Радыё Свабода» (сакавік 2016)
  •  

З дзяцінства я быў аддзелены ад беларускай мовы правіламі нашага грамадства. Потым, пазней, я сам быў адэптам ідэі, што не трэба навязваць людзям мову, і пасмейваўся над упартасцю тых, хто працягваў размаўляць на беларускай. Я падазраваў іх у няшчырасці і нават кан’юнктурнасці. Я і цяпер сцвярджаю, што сапраўднымі патрыётамі Беларусі могуць быць і людзі, якія не гавораць па-беларуску, як абараняюць Украіну рускамоўныя салдаты. Аднак сёння мне сорамна за тыя думкі. Жыццё на Украіне змяніла маё стаўленне да роднай мовы. Я ўсё часцей пераходжу на ўкраінскую, хай яна і гучыць у мяне нязграбна, але я жыву ў украінскагаворачым асяроддзі. Спачатку вы размаўляеце на ўкраінскай з-за павагі да тых людзей, хто побач з вамі. Пасля гэта робіцца чымсьці натуральным.[1]

«Беларускі партызан» (17 ліпеня 2016)

Зноскі

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі