Перайсці да зместу

Павел Канстанцінавіч Севярынец

З пляцоўкі Wikiquote
(Пасля перасылкі з Павел Севярынец)

Па́вел Канстанці́навіч Севяры́нец (30 снежня 1976, Орша) — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Цытаты

[правіць]
  •  

Верым, можам, пераможам! — Эсэ „Сьвята нараджэньня сьвятла“ // Кніга „Лісты з лесу“, 2007 — С. 128

  •  

Беларусь — гэта сьвятое. — Эсэ „Беларусь“ // Люблю Беларусь, 2008 — С. 114

  •  

Беларусы — гэта 10 мільёнаў геніяў. — Люблю Беларусь, 2008

  •  

Гармонія беларускага праваслаўя, каталіцтва і пратэстанцтва — формула сусьветнага хрысьціянскага трыадзінства: у імя Айца, і Сына, і Духа Сьвятога. — Люблю Беларусь, 2008

  •  

Беларусі патрэбная маральная рэвалюцыя. — Павел Севярынец: Беларусі патрэбная маральная рэвалюцыя // БелаПАН, 21.10.2013

  •  

Курапацкі крыж — гэта пачатак сістэмы каардынат Беларусі. — У Мінску прайшла акцыя, прымеркаваная да дня памяці продкаў Дзяды // БелаПАН, 01.11.2015

  •  

У Беларусі дзявочыя вочы Нарачы. — Эсэ „Нарач“ // Люблю Беларусь, 2008 — С. 81

  •  

Полацкае княства — вечавая хрысьціянская дэмакратыя. ВКЛ — шляхецкая хрысьціянская дэмакратыя. Будучыня Беларусі — Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. — Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, 2017

  •  

Бойся Бога і больш нікога. — Ганна Кандрацюк. Бойся Бога і больш нікога // Ніва №34 (3041), 24 жніўня 2014.

  •  

Беларуская нацыянальная ідэя — гэта Ісус Хрыстос, Які гаворыць па-беларуску. — Севярынец: беларуская нацыянальная ідэя — Хрыстос, які гаворыць па-беларуску // Крыніца.info, 28.08.2016

Выказванні пра ЛГБТ

[правіць]
  •  

З’яўленне гей-сцягоў, гей-парадаў і іншых гей-правакацый на мерапрыемствах з бел-чырвона-белай сымболікай, на дэманстрацыях супраць рэжыму і ўрачыстых сходах зневажае ўвесь нацыянальны рух, дае выключныя аргументы БТ і зводзіць сутнасць паняцця «правы чалавека» да правоў на рэкламу разбэшчанасці і зла[1].

  •  

Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей. Сам факт іх існавання ёсць вынікам сапсаванасці і грэшнасці свету. Пры выглядзе мужчын, якія не здольныя кахаць жанчын, у мяне ўзнікае толькі прыкрае пачуццё жалю — як пры выглядзе аднаногіх, сляпых або шызафрэнікаў[1].

  •  

Я разумею, чаму Радыё Свабода гэтым займаецца. Таму што яно піярыць феміністак, трансвестытаў, гомасексуалістаў і гэтак далей. І лічыць, што гэта норма. Я не лічу, што гэта норма. У Бібліі ўжо напісана, што гэта не норма.

Вельмі шкада тых людзей, якія хварэюць на гомасексуалізм, якія займаюцца фемінізмам. На мой погляд, гэта няшчасныя людзі. Проста няшчасныя. Іх трэба шкадаваць і дапамагаць чым можна, каб яны сталі на шлях здаровага розуму. Ёсць і страшнейшыя грахі, напрыклад, і нічым не лепшая за гомасексуалізм сужэнская здрада. Але рабіць з гэтага норму не трэба і нельга. Гасподзь па-іншаму гэта зладзіў у свеце.[2]. — Каментуючы інцыдэнт з выключэннем з партыі Маргарыты Тарайкевіч, якая разважала ў сваім блогу над стаўленнем хрысціян да ЛГБТ. 6 чэрвеня 2016

  •  

Пасля выстаўкі камінг-аўтаў у офісе ПЭНа і мерапрыемстваў, звязаных з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі я прынцыпова некалькі гадоў не плачу ўнёскі. Я хрысціянін і не бачу для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, такія рэчы[3].

Зноскі

Спасылкі

[правіць]