Перайсці да зместу

Радаван Караджыч

З пляцоўкі Wikiquote
Радаван Караджыч
Радаван Караджыч
Радаван Караджыч
Радован Караджыч на пачатку свайго судовага прысуду.
Нараджэнне
19 чэрвеня 1945
Петніца, Чарнагорыя, Югаславія

Грамадзянства
Рэспубліка Сербская
Род дзейнасці
палітычны дзеяч

Ра́даван Кара́джыч (серб.: Радован Караџић; 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч баснійскіх сербаў, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (1992—1995), паэт, прафесар псіхіятрыі.

Выказванні Радавана Караджыча

[правіць]
  •  

Калі б у Гаазе працаваў сапраўдны судовы орган, я быў бы гатовы паехаць туды ці даць паказанні па тэлебачанні. Але трыбунал у Гаазе — палітычны інстытут, арганізаваны для таго, каб зваліць усю віну на сербаў.

  — Радаван Караджыч
з інтэрв’ю газеце «Таймс» (люты 1996)
  •  

Я баяўся, што буду фізічна ліквідаваны з-за пагаднення з былым спецпрадстаўніком ЗША Рычардам Холбрукам. Я не стаўлю пад пытанне правамоцтва суда, а толькі хачу растлумачыць, чаму я тут не з’явіўся ў 1996, 1997 ці ў 1998 годзе, калі я збіраўся добраахвотна здацца ўладам. Увесь гэты час за мной палявалі для таго, каб ліквідаваць, а не арыштаваць. Усё гэта цягнецца з 1996 года, калі мае прадстаўнікі атрымалі ад Холбрука прапановы адміністрацыі ЗША.

  — Радаван Караджыч
з чатырохстаронкавай заявы на судзе

Выказванні пра Радавана Караджыча

[правіць]
  •  

… кіраўніцтва баснійскіх сербаў, уключаючы Радавана Караджыча, Мамчыла Крайішніка, Біляну Плаўшыч і іншых, ініцыявала і ажыццяўляла дзеянні, якія ўключалі стварэнне невыносных умоў жыцця, пераследу і тэрарыстычную тактыку, якая павінна была прымусіць несербаў пакінуць гэтыя раёны; дэпартацыю тых, хто не хацеў гэтага рабіць; ліквідацыю астатніх.[1]

абвінаваўчае заключэнне

Зноскі

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі