Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў
Дадаць тэмуВыгляд
Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Vit Koz
Чаховіч Уладзіслаў, сардэчна вітаем у беларускім Вікіцытатніку — сховішчы цытат, вартых увагі. Калі вы ведаеце такія — наперад! Як ствараць артыкулы ў Вікіпраектах можна паглядзець тут, а як іх афармляць — тут.
Не саромейцеся задаваць любыя пытанні пра працу праекта на форуме!
З павагай —Віт; размовы 19:21, 19 сакавіка 2018 (UTC)
Спасылкі на правілы
[правіць]Вітаю. Вы пішаце: "Тарашкевіца дапушчальная толькі ў цытатах". Дзе спасылка на канкрэтнае правіла? —Yaraslau Zubrytski (размовы) 14:22, 9 студзеня 2017 (UTC)
- Код "be" прызначаны для акадэмічнага правапісу беларускай мовы, у тарашкевіцы свой код. Калі ўжо вырашана не ствараць асобны раздзел Вікіцытатніка для альтэрнатыўнай нормы, то асноўным правапісам гэтага раздзела застаецца акадэмічны, а тарашкевіца выкарыстоўваецца толькі ў цытатах, напісаных у гэтай норме — дакладна так і робяць ў іншым агульным праекце - у Вікікрыніцах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:30, 9 студзеня 2017 (UTC)
- Я ж пытаў пра спасылку на правілы. На дадзены момант такіх правілаў няма. А значыць як каму зручна, так той і піша. Галоўнае, каб Вікіцытаты папаўняліся і новыя дапісувачы прыходзілі. —Yaraslau Zubrytski (размовы) 17:56, 9 студзеня 2017 (UTC)
- Як каму зручна, але акадэмічным правапісам, калі ласка, або патрабуйце ад Фонда Вікімедыя стварэння асобнага раздзела - be-tarask.wikiquote.org. А прасоўванне шаблонаў на тарашкевіцы ў суцэльна акадэмічным праекце (у адрозненне ад Вікікрыніц ніякіх "дагавораў" аб сумесным карыстанні Вікіцытатнікам не існуе) - гэта трызненне. Інакш атрымліваем у лідзе "Расійскія імперыя" - у шаблоне "Расейская імпэрыя", або яшчэ лепей - абодва варыянты ў адным абзацы. Такі моўны "плюралізм", які толькі блытае людзей, гэта відавочна не тое, да чаго імкнуцца вікі-праекты. Правілаў няма, як і адміністратараў. Спадзяюся, што гэтая вікі-анархія не прывядзе да вышэй апісанага. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 9 студзеня 2017 (UTC)
- Пра моўны "плюралізм", які толькі блытае людзей — даволі спрэчнае сьцверджаньне. Наадварот, гэта выклікае цікаўнасьць як да беларускай мовы, так і да Вікіпраектаў. Наконт "трызнення пра прасоўваньне шаблёнаў на тарашкевіцы", то гэта вашая суб'ектыўная пазыцыя, бо "Правілаў няма, як і адміністратараў". Гэта галоўнае, што я хацеў ад вас пачуць. —Yaraslau Zubrytski (размовы) 22:23, 9 студзеня 2017 (UTC)