Перайсці да зместу

Рэй Брэдберы

З пляцоўкі Wikiquote
Рэй Брэдберы
Рэй Брэдберы.
Нараджэнне


Грамадзянства
ЗША
Ray Bradbury (1975)

Рэй Брэдберы — амерыканскі .

Цытаты

[правіць]
  •  

Нас зашмат. Нас мільярды, і гэта зашмат. Усе не ведаюць адзін аднаго. Прыходзяць чужынцы і гвалцяць цябе. Чужыя выдзіраюць у цябе сэрца, высмоктваюць кроў. Божухна, хто гэтыя людзі? Я іх у жыцці ніколі ня бачыў.

  •  

Мы — немагчымасць у немагчымым сусвеце.

  •  

Як рэдка на твары іншага чалавека можна ўбачыць адлюстраванне твайго ўласнага твару, тваіх патаемных, трапяткіх думак.

  •  

— Атрымліваецца, я нябожчык? Чатыры гады ляжу на могілках? Чаму ж мне ніхто не паведаміў?
— Нябожчыку складана паведаміць, што Ён памёр.

«Вітаю, мне трэба ісьці»
  •  

— Гэнры, чатыры гады — доўгі тэрмін…
— Не спрачаюся. Але гэта нішто ў параўнаньні зь вечнасьцю. Вечнасьць — вось сапраўдная камэдыя.

«Вітаю, мне трэба ісьці»
  •  

Мужчыны старэць не сьпяшаюцца, а паміраюць раней. Жанчыны старэюць раней, а паміраць не сьпяшаюцца.

«Вітаю, мне трэба ісьці»
  •  

— Той, хто гатовы апусьціцца на любы падсьціл, ня мае права разважаць ні пра думкі, ні пра пачуцьці.

«Заданьне на падзел»
  •  

— Трэба сёе-тое пераглядзець. Вазьму-ка я назад Джона Чывэра.
— Яшчэ чаго?! Табе — што лепей, а мне — што атрымаецца? Чывэра не кранай. Вось табе Пушкін. Нудота. Роб-Грые — нудота на францускі манэр. Кнут Гамсун? Нудота на скандынаўскі манэр.

— Хопіць прычэпліваць цэтлікі. Няма чаго заносіцца, нібыта я двоечніца. Разьлічваеш забраць самыя каштоўныя кнігі, а мяне пакінуць з носам?

— Можна і так сказаць. Гэтыя дутыя аўтарытэты толькі і робяць, што корпаюцца адзін у аднаго ў пупку, сьпяваюць ўзаемныя дыфірамбы на Пятай авеню і ўсю дарогу паляць халастымі!

«Заданьне на падзел»
  •  

— Ох, скажыце, калі ласка! — Яна села ў фатэль, паклала рукі на калены і нахілілася наперад, ківаючы ў бок кніжных гор. — Здаецца, я пачынаю разумець, дзе паміж Намі прайшла расколіна. Твае ўлюбёныя кнігі для мяне — глупства. Мае для Цябе — барахло. Смецьце. Чаму Мы гэтага не заўважылі дзесяць год таму?

— Мы шмат чаго не заўважаем, пакуль… — ён запнуўся, — …пакуль кахаем.

«Заданьне на падзел»
  •  

– Гэта тое ж самае, калі некаторыя забываюцца, што жывуць! – Бацька засьмяяўся ўголас. – Людзі жывуць семдзесят гадоў і проста не заўважаюць. Яны забываюцца казаць: чорт пабяры, бо я жывы!

«Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут?»
  •  

– Не давай абяцаньняў, калі ня маеш патрэбы іх выконваць,

«Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут?»