Станіслаў Булак-Балаховіч
Станісла́ў Нікадзі́мавіч Була́к-Балахо́віч — беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расійскай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атраду БНР, камандзір дабраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 годзе, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка. Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч.
Думкі
[правіць]Я дэмакрат, хрысьціянін-католік, мая сьвятой памяці маці была полькай, бацька — беларус. Я знаходжуся па-за партыямі. У Польшчу я прыбыў як беларускі генэрал, добраахвотна, з вайсковымі часткамі, мною ўзброенымі ды экіпіраванымі. Кадры майго войска складаліся зь беларусаў, крэсовых палякаў і расейцаў. Да мяне ахвотна цягнуліся ўсе тыя, каго перасьледавалі за погляды камуністы ды германафілы. (…) Я горача верыў у Бога й справядлівасьць |
Руская народная добраахвотніцкая армія, якая змагаецца за свабоду ўсіх народаў і за мір ва ўсім сьвеце, атрымала прызыў аб дапамозе ад прадстаўнікоў свабоднага беларускага народу… — У адказ на зварот БПК па дапамогу. |
Праз цёмныя хмары на чуждай старонцэ |
Зьяўляючыся грамадзянінам Б.Н.Р., лічу патрэбным, каб маё войска было скарыстана для забароны цэльнасьці і недзялімасьці маёй Бацькаўшчыны, а таму прапаную майму Ураду залічыць мяне і мой атрад на беларускую службу. — Студзень 1920 года. |
Эстонія выпусьціла толькі адзін мой атрад узброеным. Мае людзі ў гэтым атрадзе адмовіліся раззброіцца. У красавіку я павінен зь імі ізноў ісьці супраць бальшавікоў [...] Палякі прымуць мяне. Мой атрад ужо у Брэст-Літоўску. Я сустрэнуся зь Пілсудзкім і пакіну яго неадкладна, каб узьяднацца з атрадам [...] Я беларус і каталік, але я змагаўся за Расею і буду падтрымліваць расейскую справу. — Канец сакавіка 1920 года. |
З усіх урадаў, якія лічаць сябе беларускімі, будзе прызнаны той, які абапіраецца на беларускае сялянства, разам з ім працуе на незалежнасьць і падзяляе ягоную цяжкую долю. Тыя ж, хто (…) зьяўляецца ўрадам адно на паперы, разьяжджае па замежжы, ня мае нічога агульнага з народам, гальмуе справу ягонага вызваленьня (…), абвяшчаюцца ворагамі беларускага народу. — 1921 год. |
Сябры мае! Пад гэтым сьцягам (бел-чырвона-белым) мы нарадзіліся, ваюем і, можа быць, загінем. Я не хачу, каб мы загінулі, я хачу, каб мы перамаглі. Перамаглі ўсіх, хто акупаваў маю й вашую родную краіну — Беларусь. Нашыя ворагі — Ленін і Сталін, іх крывавыя памагатыя, якія раздзіраюць нашу радзіму на кавалкі. Мы не жадаем чужынцаў на нашай зямлі. Клянуся асабіста, заклікаю і вас паклясьціся не складань зброю да тае пары, пакуль не вызвалім родны край ад узурпатара, ад расейскай навалы. Клянёмся! — Прамова перад жаўнерамі ў Тураве.[1] |
Пра Булак-Балаховіча
[правіць]Яго можна выкарыстаць, але не тут і не цяпер. Гэта адбудзецца ў апошнім акце, таму пакуль выпускаць гэты плян з рук я не хачу… — Увесну 1920 года | |
— Юзаф Пілсудскі |
Ня толькі бандыт, а чалавек, які сёньня расеец, заўтра паляк, пасьлязаўтра беларус, яшчэ празь дзень – нэгр | |
— Юзаф Пілсудскі[2] |
Пад выглядам беларускіх атрадаў ён пачаў набор рознага роду бадзялых расійскіх афіцэраў, для якіх беларуская справа была дарагой таксама, як леташні сьнег — Увесну 1920 года | |
— Кузьма Цярэшчанка |
Шпарка Ен ідзе наперод, маючы мэту выгнаць захватчыкау уласьці — бальшавікау и правясьці у жыцьце дзунейшые мары усіх сьвядомых сыноу Беларусі — стварыць свае незалежнае Гаспадарство, даць змучанаму Беларускаму Народу тую зямлю, што дагэтуль даавалі яму на паперы бальшавікі, даць магчымасьць працаваць на сваю карысьць, а не для бальшавіцкіх камісарау і уселякіх «іспалкомау». — Кастрычнік 1920 года | |
— Улётка Беларускага Палітычнага Камітэту |
Прызначаны ў мястэчку самім Булак-Балаховічам гарадзкі галава праз колькі дзён зьнік у невядомым кірунку. А ў канцы лістапада, выглянуўшы раніцай у акно, я ўбачыў, як, ахопліваючы нашую хату з усіх бакоў, прайшоў ланцуг чырвонаармейцаў са зброяй. Толькі балахоўцаў на станцыі ўжо не было. | |
— Зміцер Сергіевіч |
Бандытызм, які разьвіўся ў Савецкай Беларусі, насаджаецца прадажнымі агентамі контррэвалюцыйных чорнасоценцаў Балаховіча і Савінкава. — 22 ліпеня 1921 года | |
Бандитизм, развившийся в Советской Белоруссии, насаждается продажными агентами контрреволюционных черносотенцев Балаховича и Савинкова. | |
— Загад №4 начальніка Баявога ўчастка і Слуцкай павятовай паліткамісіі |
Мы вельмі падтрымліваем генерала Балаховіча і будзем удзячны, калі ён будзе трымацца лёзунга Незалежнасьці Беларусі і калі войскі яго пойдуць вызваляць Беларусь і разам з Беларускім Урадам будаваць Дзяржаўнасьць шматпакутнай старонкі.. — № 19, ад 26 кастрычніка 1920 года | |
— газета «Беларускае слова» |
Усебеларуская Нацыянальна-палітычная нарада
[правіць]
Да самога пачатку вайны на Беларусі жылі мірна два народы беларускі i жыдоўскі, i ўся пагромная агітацыя, вёўшаяся i раней, была дарэмнай. Але бальшавіцкі пераварот пасунуў рожных авантурнікаў уступіць на шлях змаганьня з саветамі пад лёзунгам жыдоўскіх пагромаў. Створаныя гэтымі авантурнікамі, Савінкавым, Балаховічам i іншымі, банды, зложаныя з чужацкіх беларускаму народу элемэнтаў, прынясьлі з сабой на Беларусь жахі жыдоўскіх пагромаў i стараліся апаганіць беларускае імя, скінуўшы на яго абвінавачаньні ў гэтым. Але беларускія працоўныя масы, т.е. народ беларускі, векавое жыцьцё якога побач з народам жыдоўскім ніколі не ацемралася ніякімі эксцэсамі, у гэтых пагромах нявінны, i абавязак Нарады - назваць сапраўдных пагромшчыкаў Сучасных акупантаў Беларуci. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Клаўдзі Дуж-Душэўскі |
Я хацеў бы рэабілітаваць Балаховіча, але, пакуль ён не даказаў абратнага, я называю яго авантурнікам. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Клаўдзі Дуж-Душэўскі |
Як адносіліся да жыдоў, відаць з таго, што цывільная ўлада ў Тураве была перадана жыдоўскай абшчыне. | |
— Павал Аляксюк |
Што дала Мазырская эпапея беларускаму вызваленчаму руху? Яна дала рэальную падтрымку Беларускаму Ўраду, падняла дух беларускага народу, памагла згуртавацца партызанскім атрадам. | |
— Павал Аляксюк |
Балаховіч зусім не партыйны, але адзінка, здольная да працы, у сваім часе пайшоў зь пяцьцю тысячамі войска для Беларускай Дзяржавы. Палякі не маглі прызнаць беларускага войска Балаховіча, бо прыйшлося б прызнаць Беларускую Рэспубліку. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Лявон Дубейкаўскі |
Балаховіч шчыры беларус, хоць i генэрал, віхор, вядома, як ваенны. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Лявон Дубейкаўскі |
Уплывы Балаховіча паміж сялянства i цяпер маюць мейсца, a асабліва тады, калі йшло паўстаньне. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Арсен Паўлюкевіч |
Я трэбую грамадзкага суду над Балаховічам, бо ён пагромшчык. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Самуіл Жытлоўскі |
Прымаючы пад увагу, што Балаховіч зьвязаў сваё імя зь беларускім рухам i павёў беларускае сялянства на сьмерць, Канфэрэнцыя лічыць яго авантурнікам, а таксама ўсіх тых, якія будуць трымаць зь імі акцыю. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Аляксандар Цьвікевіч |
1) Балаховіч ня мае ніякага падтрыманьня з боку беларускіх нацыянальных i палітычных арганізацый; | |
— Рэзалюцыя аб чыннасці Балаховіча |
Рэзалюцыя гаворэ, што Балаховіч узяў на сябе геройскую барацьбу, тагды як дэмакратыя ўсяго сьвету лічыць яго іначэй. Калі мы з гэтым згодзімся, мы, як канфэрэнцыя, самі сябе кампраметуем. — На Першай Усебеларускай канферэнцыі | |
— Вацлаў Ластоўскі |
З паказаньняў Уладзімера Пракулевіча па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі»
[правіць]Паміж іншым, у яго (Мацэлі) асьвятленьні выходзіла, што супраць Саветаў пачынаюцца паўстаньні на Меншчыне, што ў Польшчы арганізуецца беларускае войска, якое накіравана проці бальшавікоў, што Балаховіч прадстаўляе моцную, добра аснаджаную армію, прычым сам ён беларус і йдзе пад «эсэраўскімі» споклічамі: «Землю й волю сялянам». — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Между прочим, в его освещении выходило, что против Советов начинаются восстания на Минщине, что в Польше организуется белорусское войско, направленное против большевиков, что Балахович представляет мощную, хорошо снабженную армию, причем сам он белорус и идет под «эсеровскими» лозунгами: «Землю и волю крестьянам». | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
Антыбальшавіцкія элемэнты дужыя і актывізуюцца, прычым арыентуюцца на Польшчу; Балаховіч сярод іх карыстаецца папулярнасьцю, гэтак яго ўжо пасьпелі афішаваць. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Антибольшевистские элементы сильны и активизируются, причем ориентируются на Польшу; Балахович среди них пользуется популярностью, так его уже успели афишировать. | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
Выступае Самусевіч, знаёміць з уражаньнем, якое выклікаў на дэлегацыю Балаховіч і яго армія. Падкрэсліваючы, што Балаховіч беларус па паходжаньні й по духу, што ён ідзе пад споклічамі незалежнай Беларусі й «землю й волю сялянству», што армія яго моцная, добра аснаджаная, расце колькасна й становіцца ўсё папулярней сярод беларускай масы. Самусевіч далей дакладвае, што Балаховмч яму даручыў фармаваньне тут, на Случчыне, палка, і што мае на гэтае ўжо асыгноўку. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Выступает Самусевич, знакомит с впечатлением, которое произвел на делегацию Балахович и его армия. Подчеркивая, что Балахович белорус по происхождению и по духу, что он идет под лозунгами независимой Белоруссии и «землю и волю крестьянству», что армия его мощна, хорошо снабжена, растет количественно и становится все популярнее среди белорусской массы. Самусевич далее докладывает, что Балахович ему поручил формирование здесь, на Слутчине, полка, и что имеет на это уже ассигновку. | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
Затым выступіў і брат Балаховіча, які растлумачыў сходу заданыя яму пытаньні, што Балаховіч афіцыйна зьяўляецца галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сілами на Беларусі, што яго народная добраахвотнецкая армія ў цяперашні час налічвае 60 тысяч чалавек, добра ўзброеная, мае артылерыю, значныя конныя часткі, багатую аснаду; што гэта бесперапынна расце. Балаховіч ідзе ў хаўрусе з Расійскім Палітычным Камітэтам і беларускім урадам у асобе Беларускага Палітычнага Камітэту. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Затем выступил и брат Балаховича, который разъяснил собранию заданные ему вопросы, что Балахович официально является главнокомандующим всеми | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
Характэрна, што Балаховіч адмовіўся дарам выдаць зброю, а неадменнай умовай ставіў падпарадкаваньне яму. Яшчэ выявілася йдэйная цвёрдасьць нашае суполкі — на такія ўмовы мы не пашлі, хаця лічба староньнікаў за пагадненьне з Балаховічам усё расла як сярод Рады, гэтак і, у асаблівасьці, сярод вайсскоўцаў, і утрымліваць нам свае пазыцыі каштавала нямалай працы. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Характерно, что Балахович отказался даром выдать оружие, а непременным условием ставил подчинение ему. Еще выявилась идейная твердость нашей группы — на такие условия мы не пошли, хотя число сторонников за соглашение с Балаховичем все росло как среди Рады, так и, в особенности, среди военных, и удерживать нам свои позиции стоило немалого труда. | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
Прыехаў у лягер (інтэрнаваных) і сам «бацька», прывез 600 камплектаў бялізны, 300 бутэлек гарэлкі, каньяку й віна, і зладзілі там на некалькі дзён папойку. Быў арганізаваны запіь ахвотнікаў у атрады Балаховіча, з уласьцівай дэклярацыяй. Налічвалі вышэй за паўтары тысячы подпісаў, але намі ўстаноўлена было, што большасьць падложны, пісаны адным почыркам шмат якія прозьвішчы. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
Приехал в лагерь (интернированных) и сам «батька», привез 600 комплектов белья, 300 бутылок водки, коньяку и вина, и устроили там на несколько дней попойку. Была организована запись охотников в отряды Балаховича, с соответствующей декларацией. Насчитывали свыше полутора тысяч подписей, но нами установлено было, что большинство подложны, писаны одним почерком многие фамилии. | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
У гэты складаны палітычны момант стваралася ўражаньне, што энэргічны «бацька» запануе над Беларусьсю, а, таму, хочаш ня хоавш павінны зь ім лічыцца як з моц'ю. Але найдужэйшае жаданьне вылучыць Балаховіча ў нацыянальныя героі стрымлівалася ягонай адмоўнай пазыцыяй па адносінах да БНР Ластоўскага й Найвышэйшай Рады. — Паводле паказанняў па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», 13—17 снежня 1930 года | |
В этот сложный политический момент создавалось впечатление, что энергичный «батька» завладеет территорией Белоруссии, а, следовательно, хочешь не хочешь должны с ним считаться как с силой. Но сильнейшее желание выдвинуть Балаховича в национальные герои сдерживалось его отрицательной позицией по отношению к БНР Ластовского и Найвышейшей Раде. | |
— Уладзімір Пракулевіч «Слуцкае паўстаньне» |
З лістоў Езавітава
[правіць]Бачыўся з прадстаўнікамі Атрада Ген. Балаховіча. Балаховіч цяперака зусім вольны чалавек... Хацеў бы быць бліжэ да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае хто ён. Трэба, кажэ, добра пазнаёміцца з картай, рухам і гісторыяй. — 18 кастрычніка 1919 года | |
— Кастусь Езавітаў |
Я прапанаваў запытаць яго: Ці ведае ён беларускую (простую) мову; ці ведае мову літоўскую; ці ведае што фамілія его зусім беларуская; па літоўску была б Балаховічунас; як ён адносіцца да нацыянальных пытаньняў і ці прызнае ён незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. | |
— Кастусь Езавітаў |
Яны (прадстаўнікі генэрала) прыйшлі да мяне і паведамілі, што Балаховіч беларускую мову ведае і Беларускую Народную Рэспубліку прызнае і гатоў бараніць | |
— Кастусь Езавітаў |
…з гэтаго часу Вы з Вашым войскам лічыцесь на службе ў Арміі Беларускай Народнай Рэспублікі, як Камандзір Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстоніі — 15 лістапада 1919 года | |
— Кастусь Езавітаў |
Балаховіч нерваваўся і дасылаў запіскі з пытаньнем „што новага?“, я адказваў „навінаў пакуль няма“. Ён беснаваўся і піў. Аб гэтым парупіўся польскі вайсковы аташэ, які „выпадкова“ пазнаёміўся з Балаховічам і вельмі ўсьцешыўся, што знайшоўся беларускі генэрал, які мог бы ўзначаліць і аб’яднаць тыя беларускія атрады, якія ствараюцца ў Менску… — Напрыканцы 1919 года | |
— Кастусь Езавітаў |