Страх

З пляцоўкі Wikiquote

Страх — эмоцыя, якая ўзнікае ў выніку рэальнай або ўяўнай небяспекі і пагражае жыццю асобе, яе каштоўнасцям.

Цытаты[правіць]

  •  

Страх смерці — гэта той страх, які вельмі часта пануе ў душах тых, хто асмеліўся ўзняць руку на жыццё іншага чалавека. Гісторыя сведчыць, што ўсе крывавыя дыктатары на зямлі мелі такі страх (Калігула, Іаан Жахлівы, Сталін і інш.), і ніякая апрычніна, “спецназ” альбо “камандас” не ратавалі, не збаўлялі іх ад гэтага жывёльнага страху, які праследаваў дыктатараў-забойцаў усё жыццё.

  — Алег Пятровіч
Пятровіч Алег. Біблейскія вобразы ў апавяданні Максіма Гарэцкага “Рускі” // Роднае слова. — 1997. — № 11 (119). — С. 51.
  •  

Страх — за праўду кінуцца ў бой,
Страх — не дагадзіць акупанту,
Быць удома самім сабой,
Чалавекам быць! — страх пракляты…

Суд — за думкі вольны размах,
Воля — толькі прадажнаму слову.
Беларусам быць — тройчы страх,
Страх — валодаць роднаю мовай.

Страх — удалечы мець братоў,
Перад зьдзекам страх не скарыцца,
Страх — маліцца на мове дзядоў,
Дзікі страх — наогул маліцца!

Страх — што ў вечары Каляда,
Страх за сына, што пойдзе ў школу,
Страх — што бліжняга не прадаў,
Страх — што чэсны, што не жывёла.

Страх гуманнасьці, дабраты,
Перад рускім страх, перад ляхам…
Ці ж мы горшыя, га, Браты?
Можа хопіць гэтага страху?

  — Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш. Вершы // Беларуская мінуўшчына. — 1994. — № 1. — С. 56.

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі
Вікіпедыя мае артыкул: