Сута Ніпата
Словы Абуджанага.
Трыкош → Кош Сутаў → Меньшы Збор → Sutta Nipata
[правіць]Калі нехта кантралюе паўстаючы гнеў, |
Якія б не былі жывыя істоты: слабыя альбо моцныя, (...) малыя альбо вялікія (...), тыя, якія нараджаюцца альбо маюць нарадзіцца; без выключэньня, няхай усе істоты будуць шчасьлівыя! (146-147) |
Так як матка, якая ахоўвае сваё адзінае дзіця нават коштам уласнага жыцьця, належыць разьвіваць гэта бязьмежнае сэрца для ўсіх істот. Няхай нашыя зычэньні неабмежаванае любові пранікнуць увесь сьвет: вышэй, ніжэй і наскрозь без аніякіх перашкодаў, бязь ценю нянавісьці альбо варожасьці. (149-150) |
Смак Праўды гэта слодыч па над слодычамі. Жыцьцё ў мудрасьці гэта найлепшае жыцьцё. (182) |
Той, хто параўнае сваё цела з трупам і падумае, што яго цела ідэнтычна з трупам, пазбаўляецца прывязаньня да цела. Такі мудры мніх, які вызваляецца ад жаданьня і прывязаньня, дасягае несьмяротны, спакойны стан Нібаны. (203-204) |
Спавітыя ілюзіяй не разумеюць дактрыны навучанай Будам, нават калі тлумачыцца. (276) |
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (311) |
Тыя, якія раскашоўваюцца навукамі абвяшчанымі Шляхетнымі, ёсьць непараўнаныя ў мове, мысьлі і дзеяньні; ураўнаважаныя ў спакоі, ветлівасьці і медытацыі і атрымліваюць веды і мудрасьць. (330) |
Словы праўды ня могуць памерці. (...) А словы, якія вымаўляе Буда, словы, якія праводзяць да канца цярпеньня, зьяўляюцца найкаштоўнейшымі з усіх словаў. (453-454) |
У радасьці медытацыі, у поўні ведаў і ў моцы апанаваньня становімся цалкам асьветленым прыстанішчам для іншых. (503) |
Жыцьцё ёсьць непрадбачнае і няпэўнае на гэтым сьвеце. Жыцьцё тут цяжкае, кароткае і адзначана цярпеньнем. (...) Жывая істота можа памерці ў кожную хвіліну. (...) На роўні як маладыя, так і старыя, глупыя ці мудрыя, будуць схапаныя ў пастцы сьмерці. Усе істоты кіруюцца да сьмерці. (...) Таму сьмерць і старасьць ёсьць паўсюдныя. Таму мудрыя не лямантуюць бачачы натуру сьвету. (...) Чалавек, які вырваў цернь, які ня мае прывязаньняў, які дасягнуў спакою розуму, перакрочыў усялякі смутак - такі - ёсьць непахісны. (574-593) |
Сьвет існуе з прычыны прычыннасьці, усе рэчы ствараюцца прычыннасьцю і ўсе істоты падлягаюць прычыннасьці. (654) |
Чалавек нараджаецца з вастрыём у вуснах. Калі яго мова ёсьць нездаровай, калечыцца гэтым вастрыём. (657) |
Прыслухайся да шуму вады, што плыве праз расколіны і скалы. Толькі дробны струмень гучна галасіць. Вялікая вада плыве спакойна. Тое, што пустое - бубніць, што поўнае - ціхае. Дурань ёсьць як напалову пусты жбан. Мудры чалавек нагадвае поўнае вады возера. (720-721) |
Няведаньне ёсьць падставай кожнай пакуты. (729) |
Якія б не існавалі захапляльныя, спакушальныя і прыемныя формы, гукі, смакі, водары, датыковыя ўражаньні і думкі, усе яны згодна названы гэтым сьветам, разам зь яго багамі, як шчасьце. У тваім сьвеце гэтыя рэчы завуцца прыемнасьцю, а іх брак завецца цярпеньнем. Для вышэйшых істотаў, калі цела і асабістасьць дасягае канца, тое завецца раяваньнем. Але гэта цалкам кантрастуе са спосабам, у які бачыць іх звычайны сьвет. Тое, што сутнасна ёсьць асалодай, звычайнымі людзьмі завецца цярпеньнем, а што ў сапраўднасьці ёсьць цярпеньнем, вядома ім як прыемнасьць. Зважайце на гэты парадокс, бо ня лёгка яго ўцяміць і ігнаранты памыляюцца ў дачыненьні да яго. Цемра для тых, якія знойдуцца ў гэтай пастцы, цёмнае як смала ёсьць тое для сьляпцоў і празрыстае як крышталь для тых са здаровым глуздам, бо для тых, якія бачаць, ёсьць сьвятло. (759-763) |
Мудрэц пакідае паняцьце сябе альбо эга і ёсьць вольны ад хапаньня. Не пакладаецца нават на веды; не займае становішча сярод спрэчкі; ня мае ніводных догмаў. (800) |
(...) чалавек, які ёсьць лагодны і прытомны, безь сьляпой веры нічаму не аказвае нежаданьня. (...) Паколькі разумее, якімі рэчы ёсьць, зьяўляецца вольным ад залежнасьці і не пакладаецца ні на чым. Для яго няма ўжо чапляньня да існаваньня і неіснаваньня. (853-856) |
Той ёсьць апанаваны, хто не сьпекулюе. (861) |
Праўда ёсьць пэўна адна і той, хто яе ведае, не ўдаецца ў дыспуты. (...) Не існуюць розныя праўды на сьвеце за выключэньнем тых закладаных аблуднымі перцэпцыямі. Прымаючы чыстую сафістыку ў сваіх поглядах, утрымліваюць дуалізм - "гэта праўдзівае, а тое непраўдзівае". (...) Вольны ад усіх тэорыяў мудрэц не ўдаецца ў спрэчкі на гэтым сьвеце. (884-894) |
Калі дасягаецца ўнутраны спакой, нельга нідзе знайсьці ніводнага "я"; дзе, у такім выпадку, можна знайсьці "ня-я"? (919) |
Калі нехта ўзьнясецца па над, тады ня маеш для яго ніводнай меры. (...) Нельга сказаць, што не йснуе. Калі ўсялякія спосабы быцьця, усе зьявы перакрочаны, тады таксама перакрочаны ўсе апісаньні. (1076) |
Усё адно чаго хапаемся (...) Таму, мніхі, бачачы, што не належыць хапацца чагокольвек, будучы ўважнымі, павінны бачыць істоты, каторыя прыкутыя да прывязаньняў як істоты, якія падлягаюць сьмерці. (1103-1104) |
Для Татхагаты ўсе асьпекты і ўзроўні розуму ёсьць ясныя. Таму калі нехта, кіруючыся ў бок вызваленьня, дасягае сваёй мэты, Татхагата ведае якога ўзроўню ён дасягае. (1114) |
Калі будзеш цалкам уважны, зірнеш на гэты сьвет і ўбачыш яго пустку. Калі перастанеш успрымаць сябе як душу, тады ўкрочыш на сьцежку да несьмяротнасьці. Такім чынам глядзі на сьвет і сьмерць цябе не дасягне. (1119) |
Паглядзі як шмат людзей мучаецца ад болю. Паглядзі якія неасьцярожныя і як моцна пакутуюць з прычыны цела і форм. Калі ня хочаш усё нанова адраджацца, мусіш дазволіць адысьці паняцьцям цела і формы. (1121) |
На Беларускую мову пераклаў Сяргей Калееў[1]
Крыніцы
[правіць]- ↑ Старонка Супольнасьці Беларускіх Будыстаў "Сангха", http://spakoj.eu