Сяргей Васілевіч Бесараб

З пляцоўкі Wikiquote
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сяргей Васілевіч Бесараб
Сяргей Бесараб
Нараджэнне
25 ліпеня 1984
Навагрудак

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
хімік, навуковы журналіст, радыёаматар, вынаходнік

Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984 года, Навагрудак) — беларускі хімік, вынаходнік, папулярызатар навукі

Цытаты[правіць]

  •  

Не магу бачыць яе вочы. У іх згвалтаваная Беларусь [1]Пра Дар’ю Чульцову

  •  

Беларускі экстрэмізм — не анамалія, а хутчэй этнагеаграфічная адметнасць.[1]Пра спіс беларусаў датычных да экстрэмісцкай дзейнасці

  •  

Мы павінны разбураць творачы [2]Пра рэфармаванне беларускай навукі

  •  

Асноўным артыкулам дахода Беларусі будзе экспарт тэхналогій. Будзе другі Сінгапур, ці Швейцарыя. Ужо можа і было б, калі б мы не памыліліся[2]Пра свае бачанне будучыні Беларусі

  •  

Кожны вучоны нясе адказнасць за свае распрацоўкі. Мараль. Вышэйшы маральны закон - ён павінен у навуцы быць на першым месцы, нават над навукай. Не бывае навукоўцаў без сумлення[2]

  •  

У 21 стагоддзі тактычная ядзерная зброя гэта зброя тэрору і запалохвання, гэта хутчэй палітычны, а не вайсковы інструмент [3]

  •  

Я, як навуковец, радыяцыйны хімік, я да рацыяцыі адношуся з вялікай павагай. Гэта ўнікальны інструмент у шматлікіх прыкладаннях, кшталту медыцыны, ці космаса, энергетыкі. Яе няма чым замяніць. Радыяцыя патрабуе павагі, але ўсе мае рацыяцыйныя артыкулы, усе мае выказванні наконт радыяцыі, іх асноўная мэта ў тым, каб гэта моц была толькі ў руках тых, хто яе любіць і глыбока ў ёй разбіраецца, разумее гэтую тэму. Таму што з дапамогай радыяцыі на самой справе можна рабіць неверагодныя рэчы. І я хачу, мая мара, каб радыяцыя была толькі ў руках адмыслоўцаў, не палітыкаў, ці нейкіх дзікуноў, а толькі адмыслоўцаў і тых, хто яе любіць [3]

  •  

Мая галоўная мэта - каб радыяцыя была толькі ў руках тых, хто яе любіць і добра разумее, няма нічога горш за дзікуна з радыяцыяй [4]

 

Моя головна мета — щоб радіація була зосереджена в руках тих, хто її любить та добре на ній знається. Нема нічого гіршого за дикуна з радіацією.

  •  

Як казаў Уладзімір Караткевіч: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш». У пэўнай ступені Лукашэнка жывое пацвярджэнне гэтай мудрасці. Адзінае, супраць чаго не можа супрацьстаяць непрадказальнасць, — гэта непрадказальнасць і творчасць у адказ [5]

  •  

Есць такая цікавая формула: інтэлектуальны ўзровень натоўпу роўны інтэлектуальнаму ўзроўню самага дурнога яго прадстаўніка, падзеленаму на колькасць удзельнікаў. З гэтага вынікае, што ўсе рэпрэсіўныя рэжымы імкнуцца знішчыць навуковыя і інтэлектуальныя эліты і адукацыю. У выніку сістэма кіравання краінай поўнасцю аказваецца ў руках найменш кваліфікаваных ці найменш сумленных грамадзян [5]

  •  

На навукоўцаў тэхнічных спецыялізацый уплывае глабалізацыя. Чым большы ўзровень тэхналагічнасці даследаванняў, тым больш ім трэба ўзаемадзейнічаць з адмыслоўцамі розных краін. Самі таго не хочучы, яны становяцца грамадзянамі свету. Нацыянальная ідэнтычнасць адыходзіць на другі план. Калі сабе не рабіць заўваг, не берагчы сваю беларускасць, то рызыкуеш размыцца па свеце [6]

  •  

Навукоўцы — людзі спецыфічныя, у нечым боскія людзі. Яны жывуць у сваім ідэалістычным свеце. Здрада краіны разбурае гэты свет, жыццё, якое навуковец выбудоўваў ад ВНУ і аспірантуры. Не ведаю, чым можна залагодзіць, кампенсаваць разбураны свет. Не магу сабе ўявіць, якой мусіць быць у навукоўца ўнутраная ўпартасць, вера ў іншую будучыню Беларусі, каб застацца і працягнуць працу [6]

  •  

Я личу сябе творчым навукоўцам, а любы творчы чалавек ен пазнае іншага творчага чалавека. Алесь Пушкін быў незвычайным творчым чалавекам. Як кажуць боская іскра. У нас было нейкае такое паразуменне ад сэрца да сэрца, з ім было проста. Я заўседы казаў, што Алесь Пушкін гэта такі боскі чалавек, незвычайны, светлы. Такіх людзей патрэбна абараняць. Я дакладна разумеў, што калі ты мацней, ты павінен абараняць такіх людзей. [7]Пра Алеся Пушкіна

  •  

Беларусаў занадта шмат. Калі нас стане ў пяць разоў меней - у нас слезы будуць цячы ужо тады, калі мы праз дарогу убачым іншага беларуса. А пакуль нас занадта шмат і мы можам толькі грызціся паміж сабой [7]

Зноскі