Тадэвуш Касцюшка

З пляцоўкі Wikiquote
Тадэвуш Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка.
Нараджэнне
4 лютага 1746
Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая
Смерць
15 кастрычніка 1817
Залатурн, Швейцарыя
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
вайсковец

Тадэвуш Касцюшка (4 лютага 1746, Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая — 15 кастрычніка 1817, Залатурн, Швейцарыя) — ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Выказванні Тадэвуша Касцюшкі[правіць]

  •  

Нарадзіўся я ліцьвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі... — У эміграцыі.

ліст да Аляксандра І
  •  

Глыбока ўсьведамляючы, што прыгоньніцтва знаходзіцца ў супярэчнасьці з законам прыроды і дабрабытам народаў, сім зацьвярджаю, што зьнішчаю яго зусім і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновіцы, разьмешчаным у Брэст-Літоўскім ваяводзтве, як ад імя свайго, так і будучых уладальнікаў. Прызнаю, такім чынам, усіх жыхароў вёскі, прыналежнай маёнтку, свабоднымі грамадзянамі і неабмежаванымі гаспадарамі ўгодзьдзяў. — Стаўленне да такіх з’яваў яго часу, як прыгонніцтва і рабства.

тастамент
  •  

Сваю амэрыканскую маёмасьць перадаю майму сябру Томасу Джэфэрсану, каб ён поўнасьцю выкарыстаў яе на выкуп нэграў…, і на дараваньне ім свабоды ад майго імя. — Стаўленне да такіх з’яваў яго часу, як прыгонніцтва і рабства.

тастамент

Выказванні пра Тадэвуша Касцюшку[правіць]

  •  

Наш Касьцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў... — Славуты генерал вызнаецца за свайго абаронцу.

  — беларуская народная песня
фальклор
  •  

Вазьмі, маці, пяску жменю,
Пасей на каменю.
Калі той пясок узыдзе,
Касьцюшка з вайны прыйдзе.
 
Ляціць воран цераз мора,
А лятучы, крача.
А хто ж майго Касьцюшачкі
Магілку аплача. — Запісана на Лепельшчыне, а пазней апублікавана.

народная песня
  •  

Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і аб каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды.[1]

  Кастусь Каліноўскі

Зноскі

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі