Умберта Эка

З пляцоўкі Wikiquote
Умберта Эка
Умберта Эка
Нараджэнне
5 студзеня 1932
Алесандрыя, Італія
Смерць
19 лютага 2016
Мілан, Італія

Умберта Эка (5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016, Мілан, Італія) — італьянскі пісьменнік.

Выказванні Умберта Эка[правіць]

  •  

Калі мой дзед выйшаў на пенсію, ён заняўся перапляценнем кніг на заказ. Старадаўнія, выдатна ілюстраваныя выданні Гацье і Дзюма ляжалі ў яго дома паўсюль. Гэта былі першыя кнігі, якія я ўбачыў. Калі ён памёр, у 1938-м, шматлікія ўладальнікі кніг не сталі забіраць свае заказы, і кнігі проста склалі ў велізарную скрыню, якая неўзабаве апынулася у бацькоўскім склепе. Час ад часу мяне пасылалі туды — за вуглём або за віном, — а я толькі і чакаў гэтага.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Так, я таксама пісаў вершы. Калісьці я сказаў: у пэўным узросце паэзія падобна на падлеткавыя вугры. Гэта этап, без якога нельга. У пятнаццаць ці, скажам, у шаснаццаць паэзія — гэта мастурбацыя. І адрозненне дрэннага паэта ад добрага заключаецца ў тым, што добры паэт спальвае ўсе свае раннія спробы, а дрэнны — публікуе.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Якога б персанажа ты не выдумаў, так ці інакш ён будзе вырашчаны з твайго вопыту і тваёй памяці.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Сапраўдны герой — заўсёды герой па памылцы. На самой справе ён марыць быць сумленным баязліўцам, як і ўсе навокал.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Кожны раз, калі я пачынаю пісаць кнігу, я адчуваю сябе прысуджаным да двухгадовага тэрміна, таму што кніга падобна дзіцяці. Спачатку ты павінен даць ёй жыццё, потым клапаціцца пра яе, і толькі затым яна пачынае хадзіць і, нарэшце, казаць.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Добрая кніга заўсёды разумнейшая за свайго аўтара. Часцяком яна распавядае пра рэчы, пра якія аўтар нават не здагадваўся.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Я не ведаю, што азначае слушнасць, і хоць бы ў гэтым я маю рацыю.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Магчыма, я не такі мудры, як думаю сам, і ўжо тым больш не такі мудры, як мяркуюць людзі.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Усё гэта міфы, якія распаўсюджваюцца выдаўцамі, — быццам людзі хочуць чытаць лёгкую літаратуру.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Людзі вельмі хутка стамляюцца ад простых рэчаў.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Уся сусветная культура хоча аднаго — зрабіць бясконцасць спасцігальнай.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што любая прачытаная кніга прымушае цябе прачытаць наступную.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Уменне хлусіць — адна з нямногіх рэчаў, якая адрознівае чалавека ад жывёл.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Чужое глупства ніколі не паменшыць тваё.[1]

часопіс «Esquire»
  •  

Мяжа чалавечых магчымасцяў надзвычай сумная і расчароўваючая — смерць.[1]

часопіс «Esquire»

Зноскі

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі