Уільям Шэкспір
|
Уільям Шэкспір.
|
Нараджэнне
|
|
|
|
Грамадзянства
|
Англія
|
|
|
Уільям Шэкспір — англійскі .
|
Краса ніколі не памрэ на свеце, —
Тварэнні дзіўныя прыносяць плён.
Пялёсткі вянуць на ружовым цвеце,
Ды аднаўляе памяць іх бутон.
Зіхценнем воч сваіх зачараваны,
Ты паліш сам сябе сваім агнём.
Ты катуеш сябе не горш тырана,
Набыткі ўсе развеяўшы суздром.
Для свету лепшая акраса сёння,
Вястун вясенняй зыркай пекнаты,
Сок жыватворчы тоячы ў бутоне, —
І марнатраўца ты, і скнара ты.
Шкадуй наш свет, не кінь таго ў магілу,
Што новае жыццё ускаласіла б. — Перакл. У. Дубоўкі
|
- — 1 санет
|
Як пройдзе сорак зім па-над табой,
Чало збароздзяць, быццам поле плугам,
Згадае хто убор квяцісты твой,
Пабачыўшы старэцкую дзяругу?
На запытанне: «Дзе ўся прыгажосць,
Дзе скарбы дзён юнацтва залатога?» —
Пакажаш, што ў запаўшых вочах ёсць?
Красы ў іх мала, але здзеку многа!
Наколькі прыгажэй сказаць бы так:
«Усё найлепшае маё у сыне!
Яго прыняў, як спадчыну, юнак,
Мяне яна таксама не пакіне».
Калі пачне у жылах стынуць кроў,
Яна праз сына запалае зноў. — Перакл. У.Дубоўкі
|
- — 2 санет
|
Стамлёны ўсiм, я лепш сустрэў бы смерць,
Чым занядбаных бачыць жабраванне,
I здзек пустапарожнасцi цярпець,
I найчысцейшай праўды зневажанне,
I бачыць пыху ў залатых страях,
I цноту, згвалчаную хiжай сiлай,
I для бязглуздасцi пачэсны шлях,
I моц, якую немач паланiла,
I мастакоў нiзкапаклонны зброд,
I недарэк мастацтвазнаўцаў з iмi,
I iсцiну, якой затулен рот,
I зло, што верхаводзiць над усiмi.
Стамлёны ўсiм, сумую па труне.
Ды як жа друг мой будзе без мяне? — Перакл. У. Дубоўкі, 1964
|
|
Зняможаны, малю ратунку ў смерці,
Бо ходзіць варты долі ў жабраках,
І ўсё як ёсць нікчэмнасць прагне сцерці,
І вера ўся ў знявераных руках.
І ганьбу пакрывае пазалота,
І цноту грубасць на таргі вядзе,
І слаўная зняслаўлена істота,
І сілу немач ссільвае ў бядзе.
І затыкае рот мастацтву ўлада,
І цёмны вучыць, як знябыць імглу,
І праўда быць прасцячкай шчырай рада,
І годнае дабро слугуе злу.
Зняможаны, зірнуў бы ў вочы смерці,
Ды як любоў самотна жыцьме ў свеце? — Перакл. Р. Барадуліна
|
- — 66 санет
|
Хварэю я. Хвароба ўся — любоў.
Неўтаймаванай смагай паліць сэрца.
Атруты раз пакаштаваўшы, зноў
Яе шукае, п'е і не нап'ецца.
Лячыў хваробу доктар — розум мой, —
Цяпер адмовіўся, бо так і варта:
Якія б лекі ён ні радзіў ёй,
Прымаць іх не згаджаецца упарта.
Як непрытомны я ў такой бядзе,
Без розуму, нібыта утрапёны.
Бадзяюцца і словы абы-дзе,
Ад іх і думкі ў розныя староны.
Кажу, напрыклад, ты — святло для воч,
А сапраўды — пякельніца, як ноч. — Перакл. У. Дубоўкі
|
- — 147 санет