Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль | |
![]() Уінстан Чэрчыль.
| |
Нараджэнне | |
Грамадзянства | |
Вялікабрытанія | |
Род дзейнасці | |
прэм'ер-міністр |
Уінстан Чэрчыль (англ.: Sir Winston Leonard Spenser-Churchill) — 62-і і 64-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі (да 1908 і з 1925) і Ліберальнай партыі (з 1908 да 1925).
Выказванні Уінстана Чэрчыля[правіць]
Мы ўсё яшчэ чакаем абяцанага ўварвання. Рыбы чакаюць таксама. |
Сваім даўгім жыццём я абавязаны спорту. Я ніколі гэтым не займаўся. |
Ваеннапалонны - гэта той, хто спачатку спрабуе забіць вас і церпіць няўдачу, а потым просіць не забіваць яго. |
Напісанне кнігі ёсць любоўная прыгода: спачатку забава, потым кніга становіцца палюбоўніцай, жонкай, гаспадаром і, нарэшце, - тыранам. |
Удасканальвацца - азначае змяняцца, быць дасканалым - азначае мяняцца часта. |
Дыктатары ездзяць на тыграх, баючыся з іх злезці. А тыгры між тым пачынаюць адчуваць голад. |
Мяне часта пытаюцца: "нашто мы ваюем?" Магу адказаць: "перастанем змагацца - тады даведаецеся." |
Хто ведае як падпісаць выгадны для сябе мірны дагавор, ніколі б не выйграў вайну. |