Перайсці да зместу

Францыск Скарына

З пляцоўкі Wikiquote
Францыск Скарына
Нараджэнне
1490
Полацк
Смерць
1551
Прага

Францыск Скарына (1490, Полацк — 1551, Прага) — беларускі першадрукар, асветнік-гуманіст.

Выказванні Францыска Скарыны

[правіць]
  •  

Богу въ Троици единому ко чти и ко славе,
Матери его Пречистой Марии к похвале.
Всем небесным силам и святым его к веселію,
Людем посполитым к доброму научению.

кніга «Іоў» (1517)
  •  

Веруй в Бога единаго,
А не бери надармо имени его,
Помни дни светые святити,
Отца и матку чтити.
Не забивай ни едина
И не делай греху блудна.
Не вкради, что дружнего,
А не давай сведецтва лживага.
Не пожедай жены ближнего,
Ни имения или речи его.

кніга «Зыход» (1519)
  •  

Не копай под другом своим ямы —
Сам въвалишся в ню.
Не став Амане Мардохею шибинице
Сам повиснеш на ней.

кніга «Эсфір» (1519)

Выказванні пра Францыска Скарыну

[правіць]
  •  

Вашы яснавяльможнасці, панове вучоныя! Я выклікаў Вашыя яснавяльможнасці з наступнай прычыны. У Падую прыбыў вельмі вучоны, але бедны малады чалавек, доктар свабодных мастацтваў, родам з вельмі аддаленых краін, якія ляжаць на адлегласці чатырох тысяч міль, а можа і больш ад нашага слаўнага горада. Прыбыў малады чалавек для таго, каб памножыць славу і бляск Падуі, а таксама квітнеючага збору філосафаў універсітэта і нашай свяшчэннай калегіі. Ён просіць калегію ў знак асаблівай ласкі падвергнуць яго іспытам у галіне медыцыны... Калі ўгодна Вашым яснавяльможнасцям, я прадстаўлю вам гэтага маладога чалавека. Зваць яго Францыск, ён сын нябожчыка Лукі Скарыны з Полацка, русін.

  — Тадэа Мусаці
царква св. Урбана, Падуя, 5 лістапада 1512 года
  •  

Мы, Фердынанд і г. д., абвяшчаем гэтай граматай, што колішні доктар Францішак Рус Скарына з Полацка, які некалі тут жыў, наш садоўнік — у гэтым каралеўстве чэшскім быў чужаземцам — сышоў на вечны спакой і пакінуў пасля сябе сына Сімяона Руса і пэўную маёмасць, паперы, даўгі і іншае, яму належнае. І прасіў нас вышэйзгаданы Сімяон выдаць грамату і агульны ўказ на выпадак таго, што калі б ён знайшоў што-небудзь з маёмасці вышэйзгаданага свайго бацькі, то каб яму была выдадзена і аказана дапамога.

  — Фердынанд I
давераная грамата 29 студзеня 1552 года

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі