Францішак Багушэвіч

З пляцоўкі Wikiquote
Францішак Бэнэдыкт Казіміравіч Багушэвіч
Нараджэнне
21 сакавіка 1840
фальварак Сьвіраны, Віленская губэрня
Смерць
28 красавіка 1900
вёска Кушляны, Віленская губэрня
Род дзейнасці
пісьменьнік, фалькларыст, перакладнік, грамадзкі дзеяч

Франці́шак Бэнэды́кт Казімі́равіч Багушэ́віч (псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладнік.

Думкі[правіць]

  •  

Яно добра, а нават і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю.

  •  

Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! — Прадмова да «Дудкі беларускай»

  •  

Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак... — Прадмова да «Дудкі беларускай»


Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі

Думкі Багушэвіча