Эсперанта
Эсперанта (Esperanto) — самая распаўсюджаная штучная мова, створаная варшаўскім акулістам Лазарам Маркавічам Заменгофам у 1887 годзе, пасля дзесяці гадоў працы.
Цытаты
[правіць]Адна з першых рэчаў, якую я зрабіў — гэта пачаў шукаць эсперанта-таварыства ў Лондане.[1] — Джордж Сорас аб пераездзе ў Лондан у сямнаццацігадовым узросце |
Ва ўсялякім выпадку, ахвяры, якія прынясе кожны чалавек нашага еўрапейскага света, прысвяціўшы некалькі часу на вывучэнне гэтай мовы, настолькі нязначныя, а наступствы, якія могуць пайсці ад засваення ўсімі — хаця толькі еўрапейцамі і амерыканцамі — усімі хрысціянамі — гэтай мовы, настолькі вялікія, што нельга не зрабіць гэтай спробы. | |
Во всяком случае, жертвы, которые принесёт человек нашего европейского мира, посвятив несколько времени на изучение этого языка, так незначительны, а последствия, которые могут произойти от усвоения всеми — хотя только европейцами и американцами — всеми христианами — этого языка так огромны, что нельзя не сделать этой попытки | |
— Леў Талстой |
Ключ да агульначалавечай мовы, згублены ў вавілонскай вежы, павінен быць зноў штучна выкаваны пры дапамозе эсперанта. | |
— Жуль Верн |
Нейкіх пэўных адносін да эсперанта ў мяне няма. Хаця я лічу, што свет у выніку ідзе да адзінай мовы, наўрад ці такой мовай будзе эсперанта. Хучэй за ўсё ановай адзінай мовы будзе мова найбольш уплывовай краіны. Але ў якасці сродка збліжэння, лепшага ўзаемраразумення народаў, рычага, які спрыяе міжнародным кантактам і сувязям, эсперанта бясспрэчна робіць сваю добрую і карысную справу. | |
— Ігар Расахвацкі |
Ці стане сусветнай мовай эсперанта? У першую чаргу гэта залежыць ад саміх эсперантыстаў. Калі яны здолеюць зрабіць эсперанта самай неабходнай мовай для спецыялістаў, калі бібліятэкі на эсперанта будуць самымі багатымі, калі навукоўцу, канструктару, дыпламату і нават дзялку для справы трэба будзе перш за ўсё пазнаёміцца з літаратурай на эсперанта — гэтая мова стане сусветнай. | |
— Георгій Гурэвіч |
Эсперанта быў вельмі карыснай мовай, таму што дзе бы ты не быў, ты знаходзіў некага, з кім магчыма было пагаварыць[1] | |
— Джордж Сорас |
Эсперанта — самая лепшая з усіх штучных моў. Несумненна, прастата алфавіта, чароўная лёгкасць граматыкі і распаўсюджаннасць слоўнніка робіць яго вынаходніка бессмяротным. | |
Эсперанто — самый лучший из всех искусственных языков. Несомненно, простота алфавита, изумительная лёгкость грамматики и распространённость словаря делают его изобретателя бессмертным. | |
— Канстанцін Цыялкоўскі |
Я размаўляю на эсперанта так добра, нібыта там нарадзіўся. | |
— Спайк Міліган |