Перайсці да зместу

Якуб Колас

З пляцоўкі Wikiquote
Якуб Колас
Нараджэнне
1882
засценак Акінчыцы
Мінскага павета
(цяпер у межах Стаўбцоў)
Смерць
1956
Мінск

Яку́б Ко́лас (сапр. Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч; 22 кастрычніка (3 лістапада) 1882 — 13 жніўня 1956) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч.

Выказванні Якуба Коласа

[правіць]
  •  

Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі

«Што яны страцілі»
  •  

Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар

«У палескай глушы», раздзел II; трылогія «На ростанях»
  •  

Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку

«Ноч, калі папараць цвіце»
  •  

Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух

словы Лабановіча, «У палескай глушы»
  •  

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.

«На ростанях», кніга трэцяя, раздзел XXIII
  •  

Без атак і абароны няма сапраўднае вайны

  •  

О край мой мілы! Ўсёй душою
Хачу злучыцца я з табою,
Ў тваіх палях пазычыць сілу,
Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…

з раздзела ХVІІІ «Зіма ў Парэччы», паэма «Новая зямля»
  •  

Забілі зайца, не забілі,
Але ж, брат, гуку нарабілі

з раздзела ХVІІІ «Зіма ў Парэччы», паэма «Новая зямля»
  •  

А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца

з раздзела XXІ «Таемныя гукі», паэма «Новая зямля»
  •  

Набыць дабра не надта лёгка,
Яно, як шклечка тое, крохка:
Чуць да яго не так кранешся
І з чарапкамі астанешся

з раздзела VIІІ «Смерць ляснічага», паэма «Новая зямля»
  •  

Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля – аснова ўсёй айчыне

з раздзела XXVI «Агляд зямлі», паэма «Новая зямля»
  •  

Дарогі, вечныя дарогі!
Знаць, вам спрадвеку самі богі,
Калі красёнцы жыцця ткалі,
І вашы лёсы вызначалі,
Няма канца вам, ні супыну;
Вы жывы кожную часіну,
То задуменны, смутна строгі,
То поўны чараў спадзявання,
То страхаў цёмнага знікання

з раздзела XXVII «Па дарозе ў Вільню», паэма «Новая зямля»
  •  

Усё сваю дарогу мае

з раздзела XXVII «Па дарозе ў Вільню», паэма «Новая зямля»
  •  

Я не зайздрошчу тым з вас, брацці,
Каго спрадвечныя закляцці
Не парушалі, не тамілі
І цяжкім каменем не білі
І для каго ўвесь гэты свет
Ёсць аднае цялежкі след,
Пытанні толькі дабрабыту,
Дзе ўсё прыводзіцца к карыту

з раздзела XXVII «Па дарозе ў Вільню», паэма «Новая зямля»
  •  

Але раз ты наважыў дзела,
Ідзі станоўка, роўна, смела,
Ідзі, назад не аглядайся
І на другіх не пакладайся!

з раздзела XXX «Смерць Міхала», паэма «Новая зямля»

Літаратура

[правіць]
  • Назаранка Ю. В. Афарызм як жанр выслоўнай творчасці Якуба Коласа // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 3 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: РІВШ БДУ, 2004. – С. 75-80.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі