Курт Шушніг
Курт Алаіс Ёзэф Ёхан Эдлер фон Шушніг (ням.: Kurt Alois Josef Johann Edler von Schuschnigg) (14 снежня 1897, Рыва дэль Гарда, Паўдневы Тыроль, Аўстра-Венгрыя — 18 лістапада 1977, Інсбрук, Аўстрыя; c 1919 — Курт Шушніг) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Федэральны канцлер Аўстрыі (1934—1938).
Цытатнік
[правіць]...Перыяд з 12 лютага па 11 сакавіка - гэта «чатырохтыднёвая агонія»... [1] — Аб аншлюсе |
...Не супярэчу, бо выбару ўсе роўна няма...[1] — На папярэджанне пасла Франца фон Папена перад сустрэчай з Гітлерам у Бергхофе аб прысутнасці на ёй генералаў Кейтэля, Райхенау і Шперле |
...Рыбентроп раіў мне прыняць патрабаванні адразу. Я пярэчыў і спасылаўся на папярэднія дамоўленасці, падпісаныя з фон Папенам перад прыездам у Берхтесхаден. Я даў зразумець Рыбентропу, што не чакаў такіх неабгрунтаваных патрабаванняў...[1] — З успамінаў Шушніга з нагоды ультыматуму Аўстрыі |
...Я стаў паддавацца, стаўшы ахвярай уласнай наіўнасці... — З пісьмовых паказанняў Шушніга на Нюрнбергскім працэсе |
...Аўстрыя ў сваіх саступках дайшла да мяжы і што пара спыніцца і сказаць: «Усе! Хопіць!» Аўстрыя ніколі не аддасць добраахвотна сваей незалежнасці... Так будзе, пакуль мы жывыя!..[1] — З прамовы ў бундэстагу Аўстрыі 24 лютага 1938 года |
...Я адчуваў, што наступіў момант прыняць дакладнае рашэнне. Адказнасць перад краінай абавязвала не чакаць, калі табе праз некалькі тыдняў заткнуць рот... Стаўкі ў гульні настолькі павялічыліся, што патрабавалася прыкласці максімум намаганняў...[1] — З успамінаў Шушніга |
...Прэзідэнт Міклас быў непахісны. Ён не хацеў прызначаць нацыста на пасаду аўстрыйскага канцлера. Калі я стаў настойваць на прызначэнні на гэтую пасаду Зейс-Інкварта, ён зноў усклікнуў: «Вы ўсе здрадзілі мне! Усе!» Але я не бачыў, каго можна было б прызначыць, акрамя Зейс-Інкварта. Мне заставалася толькі паверыць усім тым абяцанням, якія ён мне даў, паверыць яму як сапраўднаму хрысціяніну і сумленнаму чалавеку...[1] |
Я развітваюся з народам Аўстрыі і ад усяго сэрца прашу: «Божа, абарані Аўстрыю!»[1] — Пры перадачы ўлады Зейс-Інкварту |
Сёння днём, у дзве гадзіны, трывога! Амерыканцы! Амерыканцы занялі гасцініцу! Мы свабодныя![1] — 4 мая 1945 года, калі амерыканцы вызвалілі канцлагер, дзе да гэтага дня ўтрымліваўся Шушніг з сям'ёй |