Умберта Эка
Умберта Эка | |
Умберта Эка
| |
Нараджэнне | |
5 студзеня 1932 Алесандрыя, Італія | |
Смерць | |
19 лютага 2016 Мілан, Італія | |
Умберта Эка (5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016, Мілан, Італія) — італьянскі пісьменнік.
Выказванні Умберта Эка
[правіць]Калі мой дзед выйшаў на пенсію, ён заняўся перапляценнем кніг на заказ. Старадаўнія, выдатна ілюстраваныя выданні Гацье і Дзюма ляжалі ў яго дома паўсюль. Гэта былі першыя кнігі, якія я ўбачыў. Калі ён памёр, у 1938-м, шматлікія ўладальнікі кніг не сталі забіраць свае заказы, і кнігі проста склалі ў велізарную скрыню, якая неўзабаве апынулася у бацькоўскім склепе. Час ад часу мяне пасылалі туды — за вуглём або за віном, — а я толькі і чакаў гэтага.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Так, я таксама пісаў вершы. Калісьці я сказаў: у пэўным узросце паэзія падобна на падлеткавыя вугры. Гэта этап, без якога нельга. У пятнаццаць ці, скажам, у шаснаццаць паэзія — гэта мастурбацыя. І адрозненне дрэннага паэта ад добрага заключаецца ў тым, што добры паэт спальвае ўсе свае раннія спробы, а дрэнны — публікуе.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Якога б персанажа ты не выдумаў, так ці інакш ён будзе вырашчаны з твайго вопыту і тваёй памяці.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Сапраўдны герой — заўсёды герой па памылцы. На самой справе ён марыць быць сумленным баязліўцам, як і ўсе навокал.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Кожны раз, калі я пачынаю пісаць кнігу, я адчуваю сябе прысуджаным да двухгадовага тэрміна, таму што кніга падобна дзіцяці. Спачатку ты павінен даць ёй жыццё, потым клапаціцца пра яе, і толькі затым яна пачынае хадзіць і, нарэшце, казаць.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Добрая кніга заўсёды разумнейшая за свайго аўтара. Часцяком яна распавядае пра рэчы, пра якія аўтар нават не здагадваўся.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Я не ведаю, што азначае слушнасць, і хоць бы ў гэтым я маю рацыю.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Магчыма, я не такі мудры, як думаю сам, і ўжо тым больш не такі мудры, як мяркуюць людзі.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Усё гэта міфы, якія распаўсюджваюцца выдаўцамі, — быццам людзі хочуць чытаць лёгкую літаратуру.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Людзі вельмі хутка стамляюцца ад простых рэчаў.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Уся сусветная культура хоча аднаго — зрабіць бясконцасць спасцігальнай.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што любая прачытаная кніга прымушае цябе прачытаць наступную.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Уменне хлусіць — адна з нямногіх рэчаў, якая адрознівае чалавека ад жывёл.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Чужое глупства ніколі не паменшыць тваё.[1] |
- — часопіс «Esquire»
Мяжа чалавечых магчымасцяў надзвычай сумная і расчароўваючая — смерць.[1] |
- — часопіс «Esquire»