Перайсці да зместу

Янка Купала

З пляцоўкі Wikiquote
Янка Купала
Янка Купала
Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
Нараджэнне
1882
Смерць
1942
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
паэт

Янка Купала (сапр.: Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882–1942) – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры.

Цытаты

[правіць]
  •  

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.

(...)

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несьць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.

верш А хто там ідзе?, 1905–1907
  •  

Ты прыйшла ка мне тады,
Як зьвінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

І сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусьне;
Паня ты была, я – пан...

верш Даўгажданая, 1909
  •  

Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх ведучы!

верш Будзь сьмелым!.., 1913
  •  

Вораг польскі і рускі
Шчыра множыў курганы, –
Не было Беларусі,
Толькі быў “Край забраны”.

верш Летапіснае, 1928

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі