Беларусь

Беларусь — славянская дзяржава ва Ўсходняй Эўропе.
Выказванні пра Беларусь
[правіць]Вораг польскі і рускі | |
| — Янка Купала, 1928 |
Карацей кажучы, “абвастрэньне расейска-беларускіх адносінаў”, нечаканае для цэлай кучы журналістаў, камэнтатараў і палітолягаў, нічога новага ў сабе не заключае. “Усё ідзе па пляну”. Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апэтыты пуцінскай імпэрыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас прыёму ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю сьмярдзючую пашчу і на Беларусь. Спадчыньнікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыньнікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага Княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага Княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны... Хто наступны на гэтым крывавым баляваньні?[1] | |
| — Барыс Стамахін, 2002 |
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці — гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі — гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй[2]. | |
| — Зянон Пазьняк, 2004 |
Беларусь — гэта ты, Беларусь — гэта я, | |
| — Віктар Сазонаў |
- — Віктар Сазонаў. Закон Нябёс // Літаратурная Беларусь. — 2023. — № 11 (207). — С. 8.
Крыніцы
[правіць]- ↑ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! // stomahin.info
- ↑ Зянон Пазьняк. Беларуска-расейская вайна