Вялікае Княства Літоўскае
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае — фэўдальная эўрапейская дзяржава, якая займала тэрыторыю сучасных Беларусі і Летувы, а таксама Ўкраіны (Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і Валынь, да 1569 году), Расеі (Смаленшчына і Севершчына, да сярэдзіны XVII стагодзьдзя) і Польшчы (Падляшша, да 1569 году). Першая сталіца — Наваградак, з 1323 году — Вільня.
Выказваньні пра Вялікае Княства Літоўскае
[правіць]Карацей кажучы, «абвастрэньне расейска-беларускіх адносінаў», нечаканае для цэлай кучы журналістаў, камэнтатараў і палітолягаў, нічога новага ў сабе не заключае. «Усё ідзе па пляну». Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апэтыты пуцінскай імпэрыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас прыёму ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю сьмярдзючую пашчу і на Беларусь. Спадчыньнікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыньнікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага Княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага Княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны... Хто наступны на гэтым крывавым баляваньні?[1] | |
— Барыс Стамахін, 2002 |
Крыніцы
[правіць]- ↑ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! // stomahin.info