Перайсці да зместу

Ігар Лучанок

З пляцоўкі Wikiquote
Ігар Лучанок
Ігар Лучанок
Ігар Лучанок
Нараджэнне
6 жніўня 1938
Менск
Смерць
12 лістапада 2018
Мінск
Род дзейнасці
 кампазітар

Іга́р Міха́йлавіч Лучано́к (6 жніўня 1938, Менск — 12 лістапада 2018, Мінск) — беларускі кампазітар і педагог.

Цытаты

[правіць]
  •  

Між іншым, Савецкі Саюз разваліўся не сам. Яго памаглі разваліць. І вельмі моцна памаглі. Але я вам скажу адну рэч: амерыканскі долар таксама павінен рухнуць. А вось Расія адродзіцца. Пуцін — наш чалавек. Шкада толькі, што вакол яго круціцца шмат рознай драбязы[1].

  •  

Ведаеце, у мяне жыве ўстойлівая пагарда да ўсялякіх пярэваратняў, перабежчыкаў, адным словам да здраднікаў. Ведаю аднаго былога партыйнага работніка, які цяпер зрабіўся самым вялікім антысаветчыкам. Гэта альбо хворы чалавек, альбо падлюга. Бо хіба можна, адслужыўшы не адзін дзясятак гадоў гэтай сістэме, пасля паліваць яе брудам?[1].

  •  

Я выхаваны камсамолам. Ленінскім. І ад Леніна не адракаюся, як іншыя. Не адракаюся і ад камуністычнай партыі, у якой знаходзіўся не адзін год. Я — камуніст. І заўсёды ім быў. Сапраўдным. Партыйны білет і ўліковую картку захоўваю да гэтага часу[1].

  •  

Сталін — неадназначная асоба. Але што дзіўна: з гадамі цікавасць і сімпатыя да яго не змяншаецца. А здаецца, нават узрастае. Вось зараз, напрыклад, хочуць перайменаваць Валгаград у Сталінград. Чаму? Таму што Сталін пры ўсіх сваіх злачынствах усё ж такі Маскву адстаяў. І краіну таксама[1].


Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі