Перайсці да зместу

Арцемій (Кішчанка)

З пляцоўкі Wikiquote
Арцемій (Кішчанка)
Нараджэнне
25 красавіка 1952
Мінск, Беларусь

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
епіскап

Архіепіскап Арцемій — епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі з 1996 года.

Выказванні

[правіць]
  •  

Калі я прыязджаю ў прыход, і мне кажуць – дайце нам добрага святара, то я адказваю, а дзе вашыя дзеці? Колькі вашых дзяцей і ўнукаў закончылі семінарыю? Святара выбірае народ на царкоўнае служэнне. Таму, які народ – такое і святарства[1].

інтэрв’ю з нагоды 20-годдзя архірэйскага служэння
  •  

Я заўсёды кажу: не бяры на сябе таго, чаго не зможаш панесці. Адна справа марыць пра нешта, а іншая — ажыццявіць гэта[1].

інтэрв’ю з нагоды 20-годдзя архірэйскага служэння
  •  

Зараз паўсюдна мы бачым згасанне хрысціянства ў сэрцах людзей. Актыўных вернікаў атрымліваецца дзесьці каля 3%, а пра сутнасць хрысціянства задумваюцца адзінкі! Ёсць вялікі кантынгент, які жыве абрадава, маўляў, гэтая традыцыя добрая, а раптам дапаможа? А пра тое, што кожны з нас мусіць зрабіць, пра гэта і не задумваемся[1].

інтэрв’ю з нагоды 20-годдзя архірэйскага служэння
  •  

Мы ж ведаем, калі прыходзілі захопнікі на нашую зямлю, яны, найперш, знішчалі храмы і мову. Без веры і мовы чалавек ператвараецца ў жывёліну, якою лёгка кіраваць. А прыкметы свабоднай асобы – вера і свая нацыянальная культура. Таму вельмі важна, каб гучалі пропаведзі па-беларуску[2].

інтэрв’ю з нагоды другога выдання «Пропаведзяў» па-беларуску
  •  

Мы шмат гаворым пра мову, але мала што робім... Той, каму не хапае мовы ў царкве, сам, як правіла, у царкву ня ходзіць. Калі мы ўводзім у богаслужэнні беларускую мову, людзі часам пярэчаць: нашто нам гэта, пакіньце, як было раней. Прыйшлі вернікі з Каложы з пытаннем: чаму ў нас няма беларускамоўных богаслужбаў? Я адказаў, што калі вы гэтага хочаце, то яны з’явяцца. І мы дабраславілі кожную суботу служыць па-беларуску. Думаеце, храм стаў перапоўнены? Тыя просьбіты адзін раз прыйшлі, паслухалі, папляскалі ў далоні. А потым засталіся тыя ж бабулькі[2].

інтэрв’ю з нагоды другога выдання «Пропаведзяў» па-беларуску
  •  

Я не лічу, што хрысціянская любоў – гэта, прабачце, «слінявая» любоў пяшчотнай кабеткі, гатовай страціць прытомнасць ад эмоцыяў, якая, у канчатковым выніку, пры выглядзе пакутаў выцірае слёзы сабе, а не пакутнікам[3].

гутарка з парталам «Правмир»
  •  

Даваць міласціну беднаму – гэта не значыць даваць грошы. У большасці выпадкаў, гэта значыць проста ад яго адкупіцца. Міласэрнасць ідзе далей – гэта паўнавартасны клопат. Калі табе шкада чалавека, ты дапаможаш яму ўладкавацца на працу, можа, нават i гвалтам прымусіш яго гэта зрабіць. Гэта значыць будзеш важдацца з ім, а не проста кінеш паперку ў яго шапку, ідучы міма, і потым будзеш доўга думаць аб сваім пачуцці суперажывання[3].

гутарка з парталам «Правмир»
  •  

Мяне хвалюе тая хуткасць, з якой чалавек з ахвяры ператвараецца ў агрэсара... Хто апраўдае наш праведны гнеў? Мы самі? Занадта проста і занадта небяспечна. Гісторыя нам даказвае, што апраўдаць беззаконне зусім проста. Тэрарызм вельмі лёгка перарабляецца ў гераізм[3].

гутарка з парталам «Правмир»
  •  

Калі ты тэрарыст, то ты не праваслаўны. Можна быць праваслаўным забойцам? Забойцам можна быць, але, у такім выпадку, ты не праваслаўны[3].

гутарка з парталам «Правмир»
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі
  •  

Гасподзь на Страшным судзе нікога не карае – чалавек сам сябе карае тым, што не можа быць з Богам... Бог будзе ззяць як сонца, а для іх гэтае святло будзе страшнае. Калі чалавек будзе жыць шмат гадоў у цемры, і пасля яго адразу вывесці на святло, то ён аслепне. Так і для чалавечай душы, якая не шукавала Бога, Яго прысутнасць будзе пакутлівая[4].

пропаведзь у час літургіі ў храме Перамянення Гасподняга ў вёсцы Воўпа Гродзенскага раёна

Зноскі