Перайсці да зместу

Аўген Бартуль

З пляцоўкі Wikiquote
Аўген Бартуль
[[Файл:]]
Аўген Бартуль.
Нараджэнне
1890
Дзвінскі павет
Смерць
1945
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
паэт

Аўген Бартуль (1890-1900-я, Дзвінскі павет — пасля 1945; Псеўданімы: магчыма, А. Бужанскі) — беларускі паэт і нацыянальны дзеяч.

Выказванні пра Бартуля

[правіць]
  •  

Каля „Бара Акацімскага“ ледзь не напароўся на Х. Ільяшэвіча і А. Бартуля — не так даўно яшчэ двух славутых паэтаў. Першы, стаўшы ценем Р. Астроўскага, п'е, спыніўшыся на нейкім раздарожжы паэзіі і непаэзіі, піша свае анемічныя, выхалашчаныя вершы; другі, як яго вусаты патрон, які, даехаўшы ў свой час на трамваі да прыпынку „Незалежнасць“, разьвітаўся з сацыялізмам, дабраўшыся да панскага карыта, разьвітаўся са сваім былым радыкалізмам і вершамі і зараз памагае пракурору пісаць акты абвінавачваньня супраць нас. Помню, у 1930 г. мяне зь імі пазнаёміла сястра Лю — Зося. А. Бартуль тады, здаецца, адзначаў пяцігодзьдзе сваёй дзейнасьці. (…) Другая сустрэча была праз год, калі мяне ў наручніках прывезьлі з Глыбокага ў Вільнюскі акруговы суд і прывялі на допыт да сьледчага, у пакоі якога я неспадзявана ўбачыў А. Бартуля. Ён увесь час, пакуль мяне дапытвалі, сядзеў за сталом, апусьціўшы галаву, не адрываючы вачэй ад нейкіх папер. І вось — трэцяя сустрэча з памочнікам сьледчага. Добра, што не заўважылі мяне. Я спыніўся каля вітрыны кніжнага магазіна, у якой, быццам у люстры, бачыў, як яны перайшлі на другую старану вуліцы. Ля старой камяніцы, дзе, здаецца, мясьцілася калісьці славутая друкарня Мамонічаў, стаяла некалькі рамізнікаў. У двух яны, уваліўшыся ў сані, паехалі ў бок Нямецкай вуліцы. Можа, куды зноў піць.[1]

  Максім Танк
  •  

Актыўныя аружжаносцы беларускай контррэвалюцыі ў літаратуры, сьпявакі беларускай „Пагоні“ — сымбалю беларускай буржуазнай дзяржаўнасьці, рэакцыйныя пісакі, паборнікі рэакцый і папоўшчыны — актыўныя ворагі Совецкай Беларусі[2]. — Пра Арсенневу, Бартуля, Ільяшэвіча і Машару (1932)

  Алесь Салагуб
  •  

<…> так ные па старой вёсцы Бартуль — гэты абнаглелы нацыяналфашыст, які „левай“ і „рэвалюцыйнай“ фразыолёгіяй хоча здабыць сябе званьня пралетарскага поэты, каб з большым посьпехам „акалпачваць“, зацямняць сьвядомасьці працоўных[3]. — Наконт верша Бартуля пра старую вёску (1932)

  Алесь Салагуб

Зноскі

  1. Танк М. Лісткі календара, 1935.
  2. Салагуб А. Літаратурны фронт Заходняй Беларусі // ЛіМ, 26 лютага 1932.
  3. Салагуб А. Літаратурны фронт Заходняй Беларусі // ЛіМ, 26 лютага 1932.

Спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі
Вікіпедыя мае артыкул:
Аўген Бартуль
Вікіпэдыя (тарашк.) мае артыкул:
[[w:be-tarask:|]]