Перайсці да зместу

Веніямін (Тупека)

З пляцоўкі Wikiquote
Веніямін (Тупека)
Нараджэнне
16 верасня 1968
Лунінец, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
епіскап

Мітрапаліт Веніямін — архірэй Беларускай праваслаўнай царквы; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года.

Выказванні мітрапаліта Веніяміна

[правіць]
  •  

Пакаянне — гэта не штосьці нуднае, што часта асацыюецца з постам, прыносіць нейкі смутак, палохае людзей, аддаляе ад царквы. Пакаянне, калі яно робіцца правільна, нясе радасць.

інтэрв’ю тэлеканалу «СТБ»[1]
  •  

Мір будзе тады, калі людзі паспрабуюць жыць у адпаведнасці з законам Божым, слухаць голас царквы і працаваць над сабой. Таму што найперш трэба, каб мір быў у душы кожнага чалавека.

інтэрв’ю тэлеканалу «СТБ»[2]
  •  

У канцы 80-х гадоў на Барысаўшчыне дзейнічалі ўсяго два храмы, а цяпер на гэтай зямлі больш за 20 прыходаў, аднаўляюцца старадаўнія цэрквы. Людзі адчуваюць жывую патрэбу ў будаўніцтве новых храмаў, яны шукаюць святасці, і Бог аб'ядноўвае іх у вышэйшых памкненнях.

інтэрв’ю газеце «Мінская праўда»[3]
  •  

Рабіць дабро — у гэтым і ёсць залог існавання грамадства.

сустрэча з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі[4]
  •  

У мяне ёсць такое ўнутранае ўражанне, што на царкоўнаславянскай лягчэй маліцца, больш узнёслыя думкі, перажыванні. Але і прыгажосць беларускай мовы немагчыма адмаўляць.

інтэрв’ю парталу «Млын.by»[5]
  •  

Мір і парадак у Беларусь могуць вярнуць малітвы і трохдзённы пост. — аб пратэстах у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

прамова на канферэнцыі «Захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа: аднаўленне Напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII—XIII стст»[6]
  •  

Тым, хто зараз не бачыць патрэбу ў Богу ці не верыць у яго існаванне, думаецца, што сам Гасподзь шмат разоў асабіста праз нейкія акалічнасці паведамляе пра сваю прысутнасць. Пытанне ў тым, ці захоча чалавек пачуць гэтае слова, задумацца, спыніцца, азірнуцца назад, ці не захоча. Вось гэта тонкая грань, але, несумненна, Гасподзь гаворыць кожнаму з нас.

інтэрв’ю тэлеканалу «СТБ»[7]
  •  

Перамена розумаў, перамена сэрцаў ад зла да дабра, ад хлусні да праўды, ад падзелу да яднання, ад асуджэння да разумення — вось якія перамены патрэбныя нашаму грамадству ў першую чаргу. — аб пратэстах у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

зварот да праваслаўных вернікаў Беларусі[8]
  •  

Гэтая тэма некалькі навязваецца нам звонку, унутры няма такой патрэбы. Калі гэтая тэма ўзнімалася, то, як правіла, за аўтакефалаў стаяла група людзей, якія, так ці інакш, не зусім добра праявілі сябе тут, на радзіме. — пра магчымасць надання аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве

інтэрв’ю тэлеканалу «RT»[9]
  •  

З гісторыі мы ведаем, што раней на зямлі беларускай, у Расіі, ва Украіне дзесьці на адну тысячу чалавек быў адзін храм. І мы бачым, што ва Украіне цяпер значна больш цэркваў, чым у Беларусі.

інтэрв’ю газеце «Жодзінскія Навіны»[10]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі
  •  

Калі людзям зручна маліцца на беларускай мове — добра, калі ласка. Калі людзі думаюць па-беларуску, тады гэта зразумела. Але калі чалавек хоча, каб служба праходзіла на беларускай мове, а сам у храм не прыходзіць, то атрымліваецца, што гэта ўжо нейкая штучная тэма.

інтэрв’ю парталу «Млын.by»[5]
  •  

Царква — гэта месца сустрэчы людзей розных перакананняў, палітычных поглядаў. Важна, каб у царкве чалавек адчуваў сябе ў доме айца свайго нябеснага і каб нейкія словы, дзеянні свяшчэннаслужыцеля не аказвалі радзяляльнага ўздзеяння на наша грамадства.

Размова з журналістамі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам[11]

Выказванні пра мітрапаліта Веніяміна

[правіць]
  •  

Я вас віншую: упершыню за доўгія-доўгія гады мітрапалітам Беларусі стаў ураджэнец вашай краіны, а не вараг. Гэта ўжо цудоўна. Па-другое, гэта самы інтэлігентны з усіх вашых епіскапаў. Варта адзначыць, што праведзены ён быў не Паўлам, а яшчэ Філарэтам. Так што ў яго добры радавод. Веніямін — гэта чалавек, які не быў заплямлены нейкімі палітычнымі дэкларацыямі. Ён займаўся будаўніцтвам багаслоўскай школы, не ў сэнсе нейкага цаглянага будынка, а стварэння методыкі, заахвочвання людзей, студэнтаў.

  — Расійскі багаслоў Андрэй Кураеў
«Наша ніва»[12]
  •  

Цяпер нацыянальны фактар у Беларусі набывае ўсё большую ролю, і таму мы прыйшлі да высновы, што сёння на чале беларускай царквы павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, які ведае беларускую мову, выхаваны ў беларускім асяроддзі.

  — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з архірэямі Беларускага экзархата пасля ўзвядзення епіскапа Веніяміна ў сан мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага[13]
  •  

Што тычыцца ўладыкі Веніяміна, то гэта вельмі кансерватыўны чалавек, вельмі малітоўны. Мне здаецца, што такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі.

  — Праваслаўны святар Аляксандр Шрамко
«Наша ніва»[14]

Зноскі

  1. Мітрапаліт Веніямін: важна ўзмацніць духоўную асвету моладзі
  2. Епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин стал лауреатом премии «За духовное возрождение», — интервью телеканалу СТВ
  3. Накануне Рождества Христова епископ Вениамин дал интервью газете «Мiнская праўда»
  4. «Рабіць дабро». Мітрапаліт Веніямін назваў залог існавання грамадства
  5. 5,0 5,1 Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Вениамин дал первое большое интервью порталу МЛЫН.BY после возведения в сан
  6. Кіраўнік БПЦ Веніямін: Мір і парадак у Беларусь могуць вярнуць малітвы і трохдзённы пост
  7. Патриарший Экзарх всея Беларуси епископ Вениамин дал эксклюзивное интервью телеканалу СТВ}
  8. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін: Беларусам трэба вярнуць мір на нашу зямлю і ў свае сэрцы
  9. Мітрапаліт Веніямін: тэма "беларускай аўтакефаліі" навязваецца звонку
  10. Беседа Преосвященнейшего Вениамина с журналистами газеты «Жодзінскія Навіны»
  11. Свяшчэннаслужыцелі не павінны аказваць раздзяляльнае ўздзеянне на грамадства — мітрапаліт Веніямін
  12. Дыякан Кураеў: Я вас віншую, нарэшце мітрапалітам Беларусі стаў не вараг. І самы інтэлігентны з вашых епіскапаў
  13. Патрыярх Кірыл: На чале БПЦ павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і які ведае беларускую мову
  14. Шрамко: Прызначэнне Веніяміна — гэта перамога Лукашэнкі