Перайсці да зместу

Генацыд чаркесаў

З пляцоўкі Wikiquote
Помнік, прысьвечаны генацыду чаркесаў (Адыгея).

Генацыд чаркесаў — арганізаваныя і мэтанакіраваныя дзеяньні адміністрацыі Расейскай імпэрыі па зьнішчэньні аднаго з заходнекаўкаскіх этнасаў — чаркескага (адыгскага). Меў месца ў рамках захопніцкай палітыкі Расеі на Каўказе, т. зв. Каўкаскай вайны. У выніку адзін з асноўных каўкаскіх этнасаў — чаркесы (адыгі) былі зьнішчаныя на значнай тэрыторыі, спрычыненая іх эміграцыя за межы Расейскай Імпэрыі, а сацыяльная арганізацыя чаркескіх народаў дэградавала.

Цытаты пра генацыд чаркесаў

[правіць]
  •  

У канцы лютага атрад рушыў да рэчкі Мартэ, каб назіраць за высяленьнем горцаў, а калі спатрэбіцца, так і сілаю выганяць іх... Дзіўнае відовішча ўявілася нашым вачам на шляху: раскіданыя трупы дзяцей, жанчын, старых, разадраныя, напаўабгалоданыя сабакамі; змардаваныя голадам і хваробамі перасяленцы, якія ледзь ўзьнімалі ногі ад слабасьці, падалі ад зьнямогі і яшчэ жыўцом рабіліся здабычай галодных сабак. Увесь паўночна-заходні бераг Чорнага мора быў усеяны трупамі і паміраючымі, паміж якімі захоўваліся невялікія аазісы ледзь жывых, якія чакалі сваёй чаргі адпраўленьня ў Турцыю.[1]
 — Апісаньне афіцэра расейскай арміі І. Драздова.

 

В конце февраля отряд двинулся к речке Мартэ, чтобы наблюдать за выселением горцев, а если понадобится, так и силою выгонять их.… Поразительное зрелище представилось глазам нашим по пути: разбросанные трупы детей, женщин, стариков, растерзанные, полуобъеденные собаками; изможденные голодом и болезнями переселенцы, едва поднимавшие ноги от слабости, падавшие от изнеможения и еще заживо сделавшиеся добычей голодных собак. Весь северо-западный берег Черного моря был усеян трупами и умирающими, между которыми сохранялись небольшие оазисы еле живых, ожидавших своей очереди отправления в Турцию.

  — Іван Драздоў
  •  

Пазьней, непагодлівая і халодная пара году, амаль абсалютная адсутнасьць сродкаў існаваньня і эпідэмія тыфу ды воспы, якая лютавала сярод горцаў, рабілі іх становішча адчайным. І сапраўды, чыё сэрца не скаланулася б падчас назіраньня маладой чаркескі, якая ляжыць у рызьзі на сырой глебе, пад адкрытым небам, з двума малечамі, адзін зь якіх у перадсмяротных курчах змагаецца са сьмерцю, у той час як іншы шукае здаволеньня голаду ў грудзях ужо адубелага трупа маці. А падобных сцэн сустракалася нямала...[2]
 — Апісаньне афіцыйнага гісторыка Расейска-каўкаскай вайны А. Бержэ

 

Позднее, ненастное и холодное время года, почти совершенное отсутствие средств к существованию и свирепствовавшая между горцами эпидемия тифа и оспы делали положение их отчаянным. И действительно, чье сердце не содрогнулось бы при виде, например, молодой черкешенки, в рубищах лежащей на сырой почве, под открытым небом, с двумя малютками, из которых один в предсмертных судорогах боролся со смертью, в то время как другой искал утоления голода у груди уже окоченевшего трупа матери. А подобных сцен встречалось немало...

  — А. Бержэ
  •  

Чаркесы зьведалі ў апошні час такое неймавернае маральнае ўзрушэньне, што ім ужо немагчыма ад яго акрыяць, яны аддадзены ва ўладу Расеі як малыя дзеці... Усё цяперашняе закубанскае туземнае насельніцтва ўяўляе сабою запалоханы натоўп, якому ўрад можа даць які заўгодна напрамак... Няма чаго болей сьцерагчыся напалоханых і скатаваных рэшткаў чаркескага насельніцтва...[3]
 — Меркаваньне расейскага генэрала Фадзеева

 

Черкесы испытали в последнее время такое неимоверное нравственное потрясение, что им уже невозможно от него оправиться, они отданы во власть России как малые дети... Все нынешнее закубанское туземное население составляет запуганную толпу, которой правительство может дать какое угодно направление… Нечего больше опасаться напуганных и истерзанных остатков черкесского населения...

  — Р. Фадзееў

Зноскі

  1. И. Дроздов. Последняя борьба с горцами на Западном Кавказе. Кавказский сборник. 1877. Т. 2. С. 548
  2. А. П. Берже. Выселение горцев с Кавказа. Русская старина. 1882. Т. XXXIII, январь. С. 170
  3. Р. А. Фадеев. "Дело о выселении горцев", Собр. соч. СПб., 1890. Т. 2. С. 65

Вонкавыя спасылкі

[правіць]
Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі