Напалеон Орда
Напалео́н О́рда — беларускі і польскі мастак, кампазітар, пісьменнік. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, сябар Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі.
Думкі
[правіць]Я ведаў, што знайду там (у Парыжы) шмат маіх знаёмых і сяброў і што яны заўсёды дапамогуць або зробяць прыяцельскую паслугу. — У лісце да сына |
У Францыі мы былі шчасьлівей за іншых, таму што, прынамсі, знаходзіліся паміж людзьмі, якія нам спрыялі, і ўрад не адмаўляўся падтрымліваць нас. — У лісце да сына |
3 1856 г. знаходжуся ў краі, і, як ведаеш, быў мастаком-аматарам. Пасьля вяртаньня мне ў галаву прыйшла шчасьлівая думка наведаць нашу правінцыю, так дарагую нашаму сэрцу, аднак так мала знаёмую суайчыньнікам. Падарожнічаючы з алоўкам у руцэ, намаляваў рэшткі нашага мінулага й цывілізацыі. Зрабіў каля 1000 малюнкаў і пачаў выдаваць альбом, які, дзякуй Богу, у мяне добра ідзе. Працу сваю не закончыў і, нягледзячы на свае 70 гадоў, яшчэ хачу наведаць Віленскую, Гарадзенскую, Менскую і Магілёўскую губэрні. — У лісце да Ігната Дамейкі |
Пра Орду
[правіць]Што ж тычыцца паводзінаў і добранадзейнасьці Напалеона, ён знаёмы мне яшчэ з малых гадоў, паводзінаў вельмі добрых і цалкам добрадзейны. | |
Что ж касается поведения и благонадежности сей помещицы и сына ея Напалеона, последний, знакомый мне еще с молодых лет, поведения очень хорошего и совершенно благонадежен. Г-жа же Юзефина Орда по высокому воспитанию и врожденным чувствам нежности, кротости и тихости нрава, будучи всегда примерною матерью, достойною госпожою и истинною христианкой сими отличающими ее нравственными качествами приобрела всеобщее почитание. | |
— Павятовы прадвадзіцель дваранства пасля вяртання Орды |
Што прыносіла вялікае задавальненьне паважанаму вэтэрану, які ахвотна спяшаўся ў тэатр або прыдворны сад кожны раз, калі даведваўся, што пачуе свае творы. | |
— Адам Плуг |
Высакародная асоба, чалавек, жыцьцё якога было чыстым, як сьляза, як шабля воіна, а найперш — горача любячы Айчыну сын. | |
— Адам Плуг у некралогу |
Зьбянтэжаны дабрынёй Орды, які прысьвяціў мне такую годную кнігу (падручнік «Граматыка музыкі»). | |
— Станіслаў Манюшка |
Пра творчасьць Орды
[правіць]Гэтыя краявіды — адзіны такога роду збор. Ня ведаю чалавека, які б адважыўся на нешта падобнае. Мы атрымалі асалоду, разглядаючы іх, згадваючы родныя мясьціны. Дзякуй вам за гэтую цудоўную працу. Калі альбом яшчэ папоўніцца, як вы абяцаеце, то будзе шчасьліва завершана вялікая справа, якая многіх спакушала, але якую ніхто не мог выканаць | |
— Юзаф Ігнацы Крашэўскі пра малюнкі Орды |
3 задавальненьнем чытаў работу пра гармонію, пераказ якой мне здаецца найбольш поўным і даступным разуменьню. | |
— Станіслаў Манюшка пра падручнік «Граматыка музыкі» |